Даведаліся, што у вёсцы Астроўкі Асіповіцкага раёна жыў Рыгор Шамак, выдатны музыкант-віртуоз, больш таго – уладальнік вялікіх і рознабаковых ведаў у галіне аутэнтычнага цымбальнага мастацтва.

Даведаліся, што у вёсцы Астроўкі Асіповіцкага раёна жыў Рыгор Шамак, выдатны музыкант-віртуоз, больш таго – уладальнік вялікіх і рознабаковых ведаў у галіне аутэнтычнага цымбальнага мастацтва.

Дарэчы, у 1995 годзе ён стаў героем дакументальна-этнаграфічнага кінафільма “Цымбаліста” (Беларусьфільм, “Летапіс”).

У пошуках звестак пра Рыгора Шамака звярнуліся ў Дрычынскі сельсавет. Яго старшыня, расказалў, што калісьці яны працавалі ў адным калгасе. Мікалай Яромаў адгукаўся аб музыке як аб цікавым суразмоўцы, разнабаковым чалавеке, які выкарыстоўваў у сваёй мове забаўлянкі і прыказкі. І, канечне, чуў, як прыгожа той іграе на цымбалах.

З яго дапамогай знайшлі кантакты дачкі – Тамары Дражынай. Яна нам паведаміла, што тыя цымбалы, якія рабіў яшчэ яе прадзед і на якіх іграў не толькі ён, але і дзед з бацькам, усё яшчэ захоўваюцца.

– Зробленыя калісьці маім прадзедам цымбалы і перайшоўшыя ў спадчыну дзеду, які вельмі хораша іграў, нібы “заваражылі” майго бацьку яшчэ ў дзяцінстве, – гаворыць Тамара Рыгораўна. – Ён расказваў, як яго тата раіў яму: “калі хочаш іграць, дык паспрабуў спачатку цымбалы настроіць пад любы строй – скрыпічны або гармонны. Калі сумееш падвесці, то будзеш іграць”. У далейшым ён не расставаўся з бацькавымі цымбаламі, бо не ўяўляў сваё жыллё без іх. Мой малодшы брат іграў на гармоні. Бацька вучыў: сыграе мелодыю на цымбалах і гаворыць Пятру паўтарыць. Брат тады ў першы клас пайшоў. Дык яны потым удваіх ігралі ў клубе на “вячорках”, удзельнічалі ў розных конкурсах не толькі ў раёне, але і ў іншых гарадах Беларусі. Тыя цымбалы ўсё яшчэ захоўваюцца ў мяне. Памятаю былі таты “кручкі”, каб іграць, зробленыя з акацыі. Мама сшыла для іх чахол з трывалага матэрыялу, каб не прамоклі калі раптам дождж пойдзе. Тата не проста любіў музыку, ён жыў ёй. Бывала, што менавіта яна і падтрымліва яго ў цяжкім становішчы, заўсёды была разам і побач.

Часопіс “Этнамузэкалогія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі  так перадаў адносіны Рыгора Шамака да цымбалаў: “У маім інструменце, – гаварыў музыкант, – ёсць нешта патаемнае. Ён жывы, у яго ёсць душа, а галоўнае – голас, гук. Ён гучыць.” Адзначым, што ў гэтым надзвычай ёмістым і ў пэўнай ступені “зашыфраваным” па зместу выказванні знайшлі адлюстраванне найбольш важныя рысы, уласцівыя не толькі народна-цымбальнай, але і музычна-інструментальнай культуры беларусаў увогуле. Адна з іх датычыцца адухаўлення музычнага інструмента, наяўнасці ў яго такіх “патаемных” якасцей, як “голас” і “душа”. Аб адухаўленні сведчыць таксама назвы састаўных частак цымбалаў. У іх, як і ў чалавека, ёсць “грудзі” (верхняя дэка), “плечы” (ніжняя дэка) і “бакавіцы” (абячайкі), “галовы” (калодкі, якія прылягаюць да верхняй дэкі і ў якія паўбіваны калкі і гвазды для нацягвання струн), “галаснікі” (рэзанатарныя адтуліны ў верхняй дэцы) і “душы” (планкі-“ўпоры”, што знаходзяцца ўнутры корпуса пад падстаўкамі-“кабылкамі”).

Аднак кожная канструкцыйная дэталь цымбалаў выклікала ў Шамака цікавасць і з боку яе функцыянальнага прызначэння.Асаблівую ўвагу ён надаваў “душам”, ад правільнай устаноўкі якіх залежыць, на яго погляд, добрая якасць гучання інструмента. “Яны па-сапраўднаму гавораць аб тым, што думае чалавек”, “без канца голас вядуць”, “адзываюцца, як жывыя”. Але самае галоўнае, што пыцягвала Шамака ў цымбалах, была непаўторнасць гучання, “голасу”, непадобнага да “галасоў” іншых музычных інструментаў. Патрэбнасць у яркім і моцным гучанні тлумачыцца тым, што звычайна цымбалы выкарыстоўваліся на вяселлях і вечарынках у ансамблях са скрыпкай і гучнагалосым гармонікам (баянам) пры вялікім зборы народа. Таму “калі ў цымбал няма гуку, – сцвярджаў Шамак, – то гэта ўжо не цымбалы”.

Другая найважнейшая ўласцівасць “голасу” цымбалаў – тэмбракаларыстычная – заключаецца ў тым, што яны звоняць, прычым “звоняць па-своему, па-асобеннаму”. Калі “ў званоў і званочкаў, – тлумачыў музыкант, – гук стварае метал, то ў цымбал – дрэва і метал. Таму калі ў звона нараджаецца гук, то ён зусім іншы – якісь таміцельны. Цымбалы ж сільна шумяць і гудзяць”.

Паколькі музыкант надаваў галоўнае значэнне спецыфіцы гучання цымбалаў, то зразумела, што яго цікавілі і фактары, якія вызначалі гэту спецыфіку. Да іх ён адносіў, напрыклад, выбар і падрыхтоўку матэрыялу для вырабу інструмента: “сырое дрэва, – лічыў Шамак, – забірае гук, у “мёртвага” гук добра трымаецца”. Музыкант быў упэўнены ў тым, што інструмент не трэба фарбаваць, бо “чым больш фарбуеш, тым больш дрэнным тановіцца гук”.

Дзякуючы Рыгору Шамаку ўдалося выявіць лакальныя карані прафесійнага цымбальнага мастацтва Беларусі, якія бяруць пачатак у традыцыі пухавіцка-асіповіцкай фальклорна-цымбальнай школы.

Последние новости

Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Полковник Александр Авдей посвятил службе в Вооруженных Силах 30 лет

20 августа 2025
Читать новость
Благоустройство

В этом году в Осиповичах началась реконструкция городских очистных сооружений

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем