Цымбалы

Цымбалы

У Беларусі гэты інструмент з’явіўся прыкладна ў XVI стагоддзі, калі беларусы, асабліва магнацкая моладзь, сталі часцей бываць у заходніх краінах і, вяртаючыся, прывозілі з сабой новыя прадметы і ідэі. Цымбалы згадваюцца ў “Малой падарожнай кніжыцы” Францыска Скарыны. І ўжо ў тыя часы — каля 1522 года — цымбалы гучалі як на народных гуляннях, так і пры дварах беларускіх шляхцічаў і магнатаў.

Цымбалы часта выкарыстоўваліся і пры каталіцкіх царквах. Напрыклад, вядома, што ў 1605 годзе яны былі адным з ансамблевых інструментаў езуіцкай капэлы. А ансамбль з цымбалаў, скрыпкі і бубна доўгі час быў адным з самых распаўсюджаных у Беларусі.

Ганна Арашкова ўзначальвае ўзорны аркестр народных інструментаў ДШМ     № 1 ужо 30 гадоў і ведае пра цымбалы амаль усё.

— Гэта ўнікальны інструмент, які валодае багатай музычнай выяўленчасцю, ён можа гучаць як фартэпіяна і як званы, — гаворыць Ганна Віктараўна. — Светлая і тонкая тэмбральная афарбоўка прылады, яркі, але ў той жа час далікатны і доўга не згасальны гук надзвычай прыемны на слых. Увогуле беларускія цымбалы — свайго роду візітная картка краіны, яе ўнікальны тэмбр.

Многія майстры з цікавасцю падыходзілі да вырабу гэтай музычнай прылады, таму і цымбалы ў розных рэгіёнах краіны былі розныя. Некаторыя мацавалі на стол, ставілі на калені, а бывала, іх увогуле падвешвалі папружкамі на плечы.

Корпус цымбалаў звычайна вырабляецца з клёну, а дэка — з высакагорнай рэзананснай елкі. На інструменце іграюць спецыяльнымі драўлянымі малаточкамі — вы-бівачкамі, што маюць адмысловую выгнутую форму, якія пры неабходнасці для змякчэння гуку абцягваюць скурай ці тканінай.

У савецкі час у Барысаве была фабрыка па вырабе цымбалаў, яны каштавалі на тыя грошы 80 рублёў. Але потым яе закрылі. Зараз інструмент выпускаюць на Мінскай фабрыцы і прыватнае прадпрыемства ў Барысаве.

Слова “цымбалы” мае яшчэ адно значэнне. Так часам называюць сагаты — музычную прыладу ў выглядзе маленькіх металічных сподачкаў дыяметрам 2 см, звычайна іх выкарыстоўваюць падчас выканання танца жывата.

Сёння ў музычнай школе № 1 асвойваюць ігру на цымбалах больш за 30 чалавек. Дзесяць удзельнічаюць у аркестры, хтосьці ўжо выступае, а іншыя пакуль што спрабуюць свае сілы. У большасці гэта дзяўчынкі ад 9 да 14 гадоў. Ужо пасля першага класа нашы дзеці выступаюць на выніковых канцэртах, практыкуюцца.

Рэпертуар вельмі разнастайны. Гэта не толькі народныя кампазіцыі, але і класічныя і сучасныя. І калі раней мы слухалі ігру на цымбалах у суправаджэнні фартэпіяна ці іншага інструмента, то зараз сучасныя беларускія кампазітары, напрыклад, Уладзімір Кур’ян і Аліна Атрашкевіч, пішуць менавіта сола. Трэба дадаць, што пры выкананні таго ці іншага твора выкарыстоў-ваюцца не толькі выбівачкі, але і пальцы і наладкавы ключ.

Цымбалы — гэта інструмент, да якога ў краіне ставяцца з асаблівым трапятаннем, таму мастацтва ігры на ім беражліва перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем