Чем живут сегодня клубы в Осиповичском районе

Чем живут сегодня клубы в Осиповичском районе

Культура

У адпаведнасці з патрабаваннямі часу — так перастройваюць работу сельскія клубы і дамы культуры

Клуб для многіх вяскоўцаў, мабыць, адзінае месца культурнага правядзення вольнага часу. І пасля цяжкіх будняў працаўнікі тых жа сельгаспрадпрыемстваў з задавальненнем наведваюць канцэрты ці іншыя забаўляльныя мерапрыемствы, якія ім прапаноўваюць работнікі клубнай сістэмы. Але сёлета абставіны змяніліся: міжволі выбываюць з разраду найбольш актыўных наведвальнікаў клубных устаноў пенсіянеры. Ды і некаторыя іншыя жыхары з апаскай адносяцца да паходаў у грамадскія месцы. Але дамы культуры і клубы не зачыняюцца. Як і іншыя ўстановы, яны перастройваюць сваю работу ў адпаведнасці з умовамі, працягваючы вырашаць усё тыя ж задачы.

Напрыклад, у Карытненскім сельскім Доме культуры робяць стаўку на дзяцей. Ва ўстанове культуры ім прапаноўваюць заняткі на любы густ. Аксана Муха і Кацярына Рудзінская далучаюць рабят да эстраднай і беларускай народнай песні і танца, а таксама вядуць гурток “Умелыя ручкі”, наведвальнікі якога вучацца вырабляць сувеніры. А зараз выразаюць дзівосныя сняжынкі, рыхтуюць і іншыя ўпрыгажэнні да навагодняга свята. Дарэчы, ідзе падрыхтоўка і да яшчэ адной даты: 26 снежня ўстанова культуры адзначыць свой паўвекавы юбілей.

Не застаюцца ўбаку карытненцы і ад раённых мерапрыемстваў. Напрыклад, юная спявачка Еўдакія Жук прыняла ўдзел у дыстанцыйным конкурсе “Ажыццяві мару”, прысвечаным Дню інвалідаў. Яна запісала відэаролік з творчым канцэртным нумарам, за які можна прагаласаваць у сацыяльных сетках.

Сярод дарослых жыхароў папулярнасцю карыстаецца клуб нацыянальнай кухні “Гаспадыня”, які вядзе Ніна Камінская. Яна  ахвотна дзеліцца праверанымі рэцэптамі. Таму і фальклорныя святы, такія як Каляды ды Масленіца, не абыходзяцца тут без абрадавых страў.

Хоць у Лапіцкі сельскі клуб людзі сталага веку зараз амаль не заходзяць, але мясцовыя культработнікі не пакідаюць іх без увагі, тэлефануюць. І чакаюць часу, калі ветэранам працы зноў можна будзе наведваць клубныя фарміраванні. Тым часам загадчык клуба Наталля Міцкевіч падзялілася планамі. Са студзеня ва ўстанове пачне працаваць аб’яднанне для падлеткаў, на пасяджэннях якога будуць вырашацца самыя розныя пытанні: прафарыентацыя, фарміраванне светапогляду, інтэлектуальнае развіццё, уменне рабіць правільныя высновы і самастойна прымаць рашэнні. Работнікі культуры будуць планаваць заняткі ў цесным адзінстве са школай.

А яшчэ ў клубе зараз рыхтуюць абрад “Бабіна каша”. І наогул тут глыбока вывучаюцца гісторыя і традыцыі мясцовасці. Так, многа цікавага даведаліся пра Троіцкае, дзе раней ладзіліся кірмашы. І зараз складаюць сцэнарый свята калодзежа. Вельмі ўдзячны бібліятэкару Людміле Сугака за дапамогу ў зборы матэрыялу.

Актыўна працуюць у клубе тэатральны гурток “Авацыя” і мастацкага слова “Натхненне”. А яшчэ мясцовыя жыхары вельмі чакаюць Каляд, якія ў Лапічах адзначаюцца цікава і запамінальна.

А вось у Ліпенскім сельскім Доме культуры любяць афармляць выставы. Так, у “Восеньскіх фантазіях” насельніцтва праявіла кемлівасць і выяўленчыя здольнасці, ператварыўшы звыклую садавіну і гародніну ў сапраўдныя творы мастацтва. Фотавыстава “Гэта ўсё пра іх, землякоў маіх” была прысвечана працаўнікам сельгаспрадпрыемства. У гонар іх адбыўся і канцэрт мастацкай самадзейнасці.

Шмат увагі ліпенскія культработнікі надзяляюць інфармаванню насельніцтва. Напрыклад, падрыхтаваны стэнды, прысвечаныя прафілактыцы ВІЧ-СНІД, метадам барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй.

Рыхтуюцца да прыёму цыркавога калектыву, праграму якога з радасцю наведаюць юныя жыхары. А там і Новы год не за гарамі. У гуртку сольных спеваў “Вясёлыя ноткі” пад кіраўніцтвам Наталлі Язвінскай рабяты развучваюць новыя песні да свята.   Упрыгожваюцца вокны і рыхтуецца фотазона, дзе можна будзе зрабіць памятныя здымкі з Дзедам Марозам і іншымі святочнымі персанажамі.

Последние новости

Власть

“Почему не интенсифицировать процесс?” Лукашенко поставил принципиальные вопросы в сфере козоводства 

8 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: к 1 сентября в стране не должно быть ни одного бревна, валяющегося на опушке леса

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 30 июня по 6 июля

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “Слоним 2017” — ФК “Осиповичи” — 1:2

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Сэрцам адданыя роднай зямлі: свята, прысвечанае Дню Незалежнасці, ў Асіповічах

8 июля 2025
Читать новость
Культура

В Осиповичах прошел международный литературно-музыкальный фестиваль

8 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем