Беларускі народны каляндар-2015

Беларускі народны каляндар-2015

Студзень

studzen_kreshhenie-Vasiliy-osipovichi01

Трашчы не трашчы — ужо прыйшлі Вадохрышчы

20. Прывадохрышчазаканчэнне Каляд. Пачатак Малой вясельніцы (да посту). 24. Аксіння. “Аксіння дарогу перамяце, а корм падмяце”. Фядос. “На Фядоса цёпла”. 25. Таццяна. Свята студэнтаў. 31. Апанас, Гусінае свята. Свята свойскай жывёлы. “Хавай нос у апанасаўскі мароз”.

 Люты

 lyutyi

Люты на парог — зіме збівае рог

1. Ігнат. “На святога Ігната зіма багата”. 5. Агата. Каровіна свята. “Хлеб і соль святой Агаты не пусціць бяды да хаты”. 22. Масленка. “Масленка ўвятху” (пасля поўні) — дзяржы пшаніцу ў мяху, сей пшаніцу на ўсю руку”. Гуканне вясны. 26. Фаціння. Заступніца ад хвароб.

 Сакавік

 sakavik

Ой, вясна-вясняначка

9. Янка, Паўраценне. Мядзведзь паварочваецца ў бярлозе на другі бок. 13. Васіль Капальнік. Са стрэх капае. 17. Герасім Гракоўнік. “Герасім гракоў прыгнаў”.

 Красавік

krasavik

Вярба б’е, не я б’ю, за тыдзень — Вялікдзень

1. Дар’я Вясенняя. Адбельвалі палотны. 9. Матрона. “На Матрону шчупак хвастом лёд разбівае”. 12. Вялікдзень. 25. Марк. “Дождж на Марка — дык зямля як шкварка”. 29. Арына. “На Арыну сей капусту”.

 Май

may

Адчыняйце вароты — Юр’я ідзе

1. Кузьма. “Май Кузьма з морквінай сустракае, а Пахомз гурком”. 13. Якуб. “На Якуба грэе люба”. 20. Антоній. “На святы Антоній сей авёс для коней, а як удасцадык і прадасца”. 28. Пахом. “Святы Пахом павее цяплом”. “Сей агуркі на Пахомабудзеш насіць мяхом”.

 Чэрвень

 cherven

Русальчыны розыгры

“Русалкі тыдзень гуляюць, да косы распушчаны, вянкі на галовах”

1. Русальніца, Іван ды Мар’я. Праводзіны вясны. “На Граннай нядзелі Русалкі сядзелі…”. 2. Конскі Вялікдзень. Свята коней. “Няма лета, але пасля іх не бывае зімы”. 7. Ян. “Рой перад Янам — пчаляр панам”. Русальчыны розыгры. Засцерагаліся рос. 24. Ян Купальны. “Сонца грае”.

 Ліпень

lipen

“Купальскае кола гарыць хораша”

10. Самсон. “На Самсона дожджсем тыдняў то ж”. Сем братоў. “Сем братоў варожаць, колькі тыдняў пагоды”. 17. Андрэй. “Авёс у світцы, а на грэчцы і кашулі няма”. “Андрэй усіх мудрэй”. 21. Казанская. Пракоп. Пракоп бок прыпёк. Данат. “Святы Данат коскі точыць”. 26. Гаўрылей. Засцеражэнне ад граду. Ганна. Снапы кладзе. 29. Афінаген. Заціхаюць птушкі. 31. Серпавіца, Шыпілінка (пятніца перад Ільёй). Дзеньзазубрывання” сярпоў.

 Жнівень

zhniven

А я жала, зажалася,
На косанькі засталася.
Ці вы мяне пасадзіце,
Ці козаньку падганіце.

1. Макрыны. “Глядзі восень па Макрыні”. 4. Мар’я. “Магдалена — вады па калена”. 12. Сіла. “Жыта сей”. 17. Еўдакія. Агуркі збірае. 27. Міхей. Выспяваюць брусніцы. 29. Трэці Спас. Свята хлеба. Ян. “Ян на лета прыйшоў, а ўжо восень знайшоў”.

Верасень

verasen

Багач заткнуў за страху рагач

11. Калінавік, Іван Крываўнік. 21. Багач, Нараджэнне Божае Маці. Свята заканчэння ўборкі зерневых. Засідкі. 27. Звіжанне. Свята закрывання зямлі на зіму. Гадзюкі — у кучу.

Кастрычнік

kastryichnik

Вясельны абярэг

“Неразлучнікі” — абярэг адвечнага строю сям’і

2. Зосім. Журавіны на Зосіма ўздымаюцца — мароз на Па-кровы ўдарыць. 8. Сяргей. Жалезны тыдзень. 9. Іван Шаптун, Іван Кураед, Багаслоў. Шапталіся свахі пра нявест. 14. Пакровы, Трэцяя Прачыстая. Вясельная пара. “Свята Пакрову, пакрый зямельку лісточкам, а галоўку — вяночкам!”. 25. Марцін — свята млынароў. 31. Лука. “Хто сее да Лукі, не будзе мець ні хлеба, ні мукі”. Дзень іканапісцаў. Юльян — ахоўнік дзяцей.

 Лістапад

listapad

Да Міхайла выткаць адны кросны, другія — у Піліпаўку, трэція — у Мясаед, а чацвёртыя — у пост

1. Дзень Усіх Святых. Памінальны дзень. 10. Параскі. Апякунка жанчын і рукадзелля. 28. Піліпаўка.

 Снежань

snezhan

Варвара ноч уварвала, а дзень надтачыла

9. Юр’е Зімовы. Юра мосціць. 17. Ганны. “Ад Ганны да Каляд два тыдні і два дні”. 14. Навум. Наставіць на вум. 24. Посная куцця. Пачатак Каляд (да 6 студзеня). 31. Марк. “Марка да Варка — няхай будзе парка”. Багатая куцця. Сільвестр. Дзяўчаты варажылі.

Падрыхтавала Ніна ВІКТОРЧЫК.

Фота аўтара, Ніны Царык і з архіва Вяззеўскага СДК.

Последние новости

Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость
Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем