Беларускае слоўка

Беларускае слоўка

Шаноўныя чытачы! Распачынаем рубрыку «Беларускае слоўка», у якой будзем знаёміць вас з цікавымі самабытнымі словамі, іх гісторыяй, бытаваннем у роднай мове.

Даўнім, цёплым назваў слова «талака» народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Сваёй формай і гучаннем яно дэманструе адметную рысу нашага вымаўлення — аканне, а глыбінны сэнс яго ўключае добразычлівасць, гасціннасць, шчодрасць, працавітасць нашага народа. Мабыць, таму па-руску растлумачыць гэтае слова можна толькі апісальна — «коллективная помощь при выполнении сложных работ».

Для беларусаў яно заўжды абазначала своеасаблівае свята, якое складаецца з трох этапаў: запрашэнне сваякоў, аднавяскоўцаў для тэрміновай ці працаёмкай работы (зрубіць хату, скасіць сена і г.д.), супольную працу з рытуальнымі дзеяннямі (абліванне вадой, пляценне вянка і інш.) і абавязкова талочнае застолле з характэрнымі песнямі «Талака, талака талачылася…», «Талачу, талачу, гарэлкі хачу…». Усё гэта згуртоўвала людзей, спрыяла творчаму натхненню, фарміравала непаўторную духоўную культуру.

З цягам часу кожная такая супольная праца набыла асобнае найменне: «дажынкі», «дасеўкі», «дакопкі» і шмат іншых.

Вельмі прыемна, што традыцыя гэта захавалася ў нас і па сёння. Іншаземцы, з якімі даводзілася сустракацца, са шкадаваннем адзначаюць, што яны разлічваюць толькі на свае сілы. Бескарыслівая добразычлівая дапамога суседзяў, пра якую спяваецца ў песні «Талака» (паслухайце яе пры нагодзе!),  у іх засталася ў мінулым. Таму вельмі хочацца, каб у пагоні за дабрабытам еўрапейскім мы не адракліся ад набытку духоўнага, традыцыі, якой зайздросцяць многія.

Талакой у нашай мове называюць яшчэ групу людзей, часам — зборышча насякомых, а паводле беларускіх міфаў — і апякунку-багіню жніва і ўрадлівасці. Як уласная назва гэта слова выка-рыстоўваецца для наймення хлеба, краязнаўчай арганізацыі ў Гомелі, ансамбля танца, музыкі і песні ў Віцебску, рэстарана беларускай кухні ў Мінску, інтэрнэт-праекта, сельскага сацыяльна-дзелавога цэнтра в. Залессе ў Смаргонскiм раёне («Залеская талака»). Не выключана, што горад Талачын у Віцебскай вобласці ўзводзіўся талакой, таму так і названы.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем