Bel canto* асіпаўчаніна Аляксандра Змачынскага

Bel canto*  асіпаўчаніна Аляксандра Змачынскага

Iдэя сустрэцца з ім узнікла разам са з’яўленнем афіш аб канцэрце спевака: не кожны дзень у нашым горадзе бываюць выступленні землякоў у суправаджэнні аркестра. Ды і проста цікава было пагутарыць з гэтым вядомым нават у сталічных кругах юнаком. Канечне, спачатку было наведванне аб’яўленага мерапрыемства, а ўжо на наступны дзеньгутарка за кубкам гарбаты ў рэдакцыі. I ўражанні і пасля першага, і пасля другога засталіся толькі добрыя.

Zmachinskiy

Вось ужо 10 гадоў, як пасля заканчэння СШ 3 пакінуў Асіповічы. Ці часта наведваешся дадому?

— Рэдкія выхадныя праходзяць, каб не прыехаў сюды. Хаця б на лічаныя гадзіны.

Можна па гэтым факцепаваражыць”? Папершае, у цябе добрыя ўзаемаадносіны з сям’ёю: хіба будзе ахвота адправіцца ў дарогу, калі не вельмі чакаеш сустрэчы з блізкімі людзьмі? Падругое, пакуль няма свайго ачага: сямейны чалавек мае менш магчымасцей наведваць бацькоў. Патрэцяе, наш горад для цябе многа значыць, раз з лёгкасцю расстаешся са сталіцай і ўсімі яе спакусамі, каб правесці выхадныя ціха, па-дамашняму

— Усё так і ёсць. Нягледзячы на тое, што даўно ўжо змяніў месца прапіскі, вельмі люблю Асіповічы і яго жыхароў. Мусіць, таму і адчуваў вялікае хваляванне ў час апошняга канцэрта — як нідзе і ніколі раней. Гэта так адказна — спяваць для людзей, якія цябе вырасцілі, з якімі побач вучыўся ў школе, для тых, хто так шмат зрабіў для прафесійнага станаўлення… Удзячны зале за тую падтрымку і станоўчую энергетыку, якую адчуваў на працягу ўсяго мерапрыемства.

— Што галоўнае пры выбары рэпертуару?

— Каб песня не толькі добра гучала са сцэны, але была напоўнена глыбокім сэнсам, мела сваю асаблівую душу. Iнакш яна не мая.

— А больш даспадобы творы мінорныя ці мажорныя?

— Люблю светлую тугу, таму ўсё ж больш схіляюся да мінору. Аднак бадзёра-аптымістычных сачыненняў таксама не пазбягаю.

— А сам спрабаваў пісаць?

— Не без таго. Можа, і нядрэнна атрымліваецца, аднак не лічу гэта сваім прызваннем. Песні як песні, а хочацца чагосьці рознабакова ўражлівага. Так што быць спеваком атрымліваецца лепш, чым кампазітарам.

Наколькі ведаю, не толькі выконваеш песні, але і дапамагаеш у справе ўдасканалення вакальных даных і другім?

— Нярэдка кансультую пачынаючых спевакоў і некаторых вядомых выканаўцаў, пра якіх гаварыць не магу.

— Паставіць голас — складаны працэс?

— Канечне, гэта не ўльтрагукавое даследаванне, пасродкам якога можна ўбачыць унутранае, выявіць хіб і вырашыць праблему. Трэба, каб выканаўца кожную ноту звязваў з пэўным станам свайго гукавога апарату, такім чынам авалодваючы ўласным голасам. Растлумачыць такое цяжка, бо ў кожнага пры гэтым свае адчуванні. I тут не скажаш, маўляў, рабі так, як я. Чалавек сам павінен адчуваць гук.

Многія лічаць, што спявакгэта шматлікія канцэрты, любоў публікі, раскоша

— Перш за ўсё — гэта вялікія намаганні. Складаемыя б поспеху падзяліў так: 99% — карпатлівая праца, 1% — талент. I наконт ладу жыцця — усё таксама індывідуальна. Галоўнае, не ступіць на сцежку нездаровага саперніцтва, у каго больш “крутая” кватэра, машына і гэтак далей. Я не супраць таго, каб усё мець, але не варта гэтым пышыцца. Найвялікшы скарб — не золата і не каштоўнасці, нават не творы мастацтва. Яго нельга патрымаць у руках, ён захоўваецца ў нашых сэрцах. Мірскія рэчы з цягам часу знікнуць, як сезоны. Яны — часовыя… А вось скарбы сапраўднай дружбы і любові ніколі не страцяць свайго ззяння.

— Дазволь усё ж не пагадзіцца наконт аднаго працэнта…

— Мабыць, і сапраўды тут крыху ўтрырую. Удзячны лёсу, што нарадзіўся ў сям’і, дзе адчуванне музыкі перадаецца з генамі — добра спявае мая бабуля Тамара Сяргееўна Клюшнёва, якая жыве ў Забалацці. Ганаруся сваёй любімай сястрычкай Юліяй — сваім выкананнем ніколі не пакідае раўнадушнай залу. Iмпануе, што яна таксама і мая вучаніца, а разам мы вучымся ў вядомага саліста Венскай оперы. Без прыродных дадзеных, канечне, наўрад ці атрымалася б авалодаць мастацтвам вакалу.

— Згодны, што ў нашым горадзе шмат таленавітых дзяцей?

— Абсалютна. I нават мару наладзіць мясцовы фестываль у падтрымку музычных талентаў. Хочацца, каб Асіповічы асацыіраваліся ў беларусаў не толькі як сталіца артылерыі і буйны чыгуначны вузел, але і месца, дзе вырастаюць добрыя вакалісты.

Дзякуй за змястоўную гутарку. I няхай усе задумкі стануць рэальнасцю!

Гутарыла Валянціна КОРБАЛЬ.

Bel canto — італ. “цудоўнае спяваннетэхніка віртуозных спеваў.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость