Асіповіцкія самадзейныя артысты на конкурсе «Мяцеліца»

Асіповіцкія самадзейныя артысты на конкурсе «Мяцеліца»

Днямі ў сталіцы прайшоў другі конкурс беларускіх традыцыйных танцаў “Мяцеліца”, завіталі на які і самадзейныя артысты з Пратасевіч — дыпламанты творчых спаборніцтваў у мінулы раз. Расказвае мастацкі кіраўнік народнага ансамбля народнай песні “Сузор’е” Наталля Еўдакімовіч:

— Сёлета праграма складалася з 20 самых вядомых і арыгінальных беларускіх танцаў, сярод якіх «Лявоніха», «Полька», «Гарачнікі», «Верабей», «Матлет» і іншыя. Імпрэза ладзілася ў трох узроставых катэгорыях: юнацкай, дарослай і старэйшай — і ў кожнай землякі прынялі актыўны ўдзел.

metelitsa

За лідарства ў першай намінацыі змагаліся самадзейныя артысты з узорнага ансамбля “Лянок” Пратасевіцкай ДШМ — школьнікі з Пратасевіцкай СШ і гімназіі Надзея Русаковіч і Ілья Еўдакімовіч. У іх — Дыплом 3 ступені.

Наступную групу прадстаўлялі дзве пары — удзельнікі народнага ансамбля народнай песні “Сузор’е” Аляксандр Еўдакімовіч і Таццяна Дамарад, а таксама Уладзімір Раманчук і Ірына Чаропка. Яны атрымалі заахвочвальны прыз і Дыплом 2 ступені адпаведна.

У трэцяй выступілі жыхары Пратасевіч  Соф’я Мароз і Леанід Каленчыц. Абодва паказалі выдатнае майстэрства, а апошні ўзяў  удзел нават у конкурсе танцораў-салістаў. У старэйшай і сярэдняй узроставых катэгорыях на конкурс выйшла ўсяго па адным салісце, Леанід саступіў маладому саперніку ўсяго бал і атрымаў ад журы заслужаную ўзнагароду — медаль.

Узровень танцораў быў розны, але важна тое, што гэта жыве! Імпэт удзельнікаў быў бачны нават падчас перапынкаў, калі музыкі гралі не для канкурсантаў, а для ўсіх ахвотных патанчыць кадрылю ці полечку.

Гэты дзень стаў сапраўдным святам для аматараў беларускіх народных танцаў — будзем і надалей адраджаць творчае майстэрства нашых продкаў!

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем