Асіповіцкае “Сузор’е”: падтрымліваць дружбу паміж народамі

Асіповіцкае “Сузор’е”: падтрымліваць дружбу паміж народамі

Не так даўно ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Сузор’е” Наталля і Аляксандр Еўдакімовічы вярнуліся з Міжнароднага фестывалю аўтэнтычнага фальклору на колах “Караван-2015”, які на працягу 10 дзён праходзіў па маршруце: Партугалія-Iспанія-Францыя-Iталія.

— Беларусы сталі ўдзельнічаць у такім мерапрыемстве з 2014 года, пасля таго як уступілі ў Міжнародную фальклорную асацыяцыю, — расказвае Наталля Анатольеўна. — Летась у ім нашу краіну прадстаўлялі віцябчане. У гэтым — гонар выпаў нам. “Караван” — гэта творчая дэманстрацыя багацця нацыянальнага фальклору яго краін-удзельнікаў. Па правілах, за кожную дзяржаву выступае два чалавекі, якія з падрыхтаванай творчай праграмай павінны выступаць на прапанаваных канцэртных пляцоўках. Нам давялося дэманстраваць сваё майстэрства разам з самадзейнымі артыстамі-фалькларыстамі з Балгарыі, Iспаніі, Румыніі, Iзраіля, Аргенціны, Францыі, Кіпра, Літвы, Партугаліі, Сербіі і Харватыі. Дадзены фестываль пакінуў шмат уражанняў як ад краін,  што прадставалі на нашым шляху, так і ад  удзельнікаў, з якімі не толькі пазнаёміліся, але і пасябравалі. Прыкметна, што дадому вярталіся з новым песенна-танцавальным багажом. За нязначны прамежак часу мне ўдалося вывучыць нават песню на іўрыце і падчас аднаго з канцэртаў выканаць яе разам з ізраільцянамі. Закончыўся фестываль у італьянскім Сан-Джавані-Ратанда шыкоўным балем, на якім былі падведзены вынікі ўсіх 10 фестывальных дзён. Прыемна, што наша творчае майстэрства было адзначана шасцю дыпломамі. I самае галоўнае, мы атрымалі імянны сертыфікат Міжнароднага Саюза федэрацыі фальклорных калектываў.

Наталля Еўдакімовіч падзялілася з “раёнкай” уражаннямі ад яшчэ аднаго творчага форуму:

— Удзельнікі народнага ансамбля народнай песні і музыкі  “Сузор’е” пабывалі на Міжнародным шматжанравым фестывалі-конкурсе “Пакажы сябе свету”, які праходзіў у Сан-Марына. Туды з’ехаліся творчыя калектывы з Iталіі, Германіі, Расіі, Беларусі і іншых краін.  Нашы выступленні праходзілі “на ўра”. Мелі магчымасць і адпачыць на беразе Адрыятычнага мора. Гала-канцэрт праходзіў у прыгажэйшым оперным тэатры Цітана, размешчаным у цэнтры горада, на плошчы П’яца-Сант-Агата, які мае гісторыю ў 4 стагоддзі. Атмасфера незвычайная. Кожны быў перапоўнены эмоцыямі ўжо толькі ад прысутнасці ў такім цікавым месцы. А калі яшчэ за сваё мастацтва атрымалі Дыплом I ступені, радаваліся, як дзеці! Наогул жа, удзел у падобных мерапрыемствах не толькі незвычайны і пазнавальны, але і дапамагае падтрымліваць таленты і дружбу паміж народамі.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем