Асіповіцкія артысты на сцэнах Еўропы

Асіповіцкія артысты на сцэнах Еўропы

krynichka

Нядаўна ў славацкім горадзе Кошыцэ адбыўся Міжнародны фестываль фальклору «Cassovia folkfest». Ён ужо стаў традыцыйным мерапрыемствам, на якім адбываецца знаёмства з культурай Славакіі і іншых краін, умацоўваецца міжнацыянальнае супрацоўніцтва.
Сёлета ў фестывалі, напрыклад, удзельнічалі музычныя калектывы Фінляндыі і Палесціны, Украіны і Румыніі, таксама з многіх іншых куткоў Еўропы і не толькі.
Беларусь на кошыцкім фэсце прадстаўлялі адразу два калектывы з нашага горада: народны ансамбль песні і музыкі РЦК «Дзівакі» пад кіраўніцтвам Алы Пінчук і ўзорны харэаграфічны калектыў дзіцячай школы мастацтваў № 1 «Крынічка», якім кіруе Марыя Шабуневіч.
Асіповіцкія спевакі і танцоры далі некалькі канцэртаў, у тым ліку з поспехам выступілі ў гала-канцэрце. Дарэчы, дзеці выходзілі на сцэну ў новых касцюмах.
Малодшая танцавальная падгрупа — 8-10-гадовыя артысты — сталі самымі юнымі ўдзельнікамі фестывалю. Прымалі іх, як, дарэчы, і старэйшых дзяцей, з захапленнем. А танцы «Таўкачыкі», «Прытупы», «Капялюш», «Полька на вечарынцы» дазволілі гледачам глыбей пазнаёміцца з беларускай танцавальнай творчасцю.
Асіповіцкія носьбіты музычнага фальклору атрымалі дыпломы лаўрэатаў і запрашэнні на фестывалі ў Германію і Швецыю.
У час паездкі нашы артысты наведалі суседнія Венгрыю, Аўстрыю, Польшчу, пазнаёміліся з гісторыяй гэтых краін, іх нацыянальнымі асаблівасцямі. Культурныя сувязі мацнеюць!

Последние новости

Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Как минимизировать риски для жизни и здоровья в период неустойчивых погодных условий

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

У сяброўстве з друкаваным словам

16 февраля 2026
Читать новость
Производство

Рентген для цистерн и ультразвук для швов. Репортаж из лаборатории неразрушающего контроля Осиповичского завода транспортного машиностроения

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем