Асіповічы: у музеі адкрылася новая выстава

Нядаўна ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі пачалася выстава прадметаў з калекцыі Аляксандра Аляксеенкі — аднаго з вядомых асіповіцкіх збіральнікаў ваеннага рыштунку.
Для выставы было адабрана некалькі дзясяткаў экспазіцыйных адзінак вопраткі, амуніцыі, іншых прадметаў, якія былі ў карыстанні армій розных краін у першай палове ХХ стагоддзя, маюць высокі пазнавальны інтарэс.
Выстава працягнецца да 31 снежня.