Асіповічы культурныя: працаваць прадумана, граматна, узважана

Асіповічы культурныя: працаваць прадумана, граматна, узважана

Такі наказ прадстаўнікам сферы культуры прагучаў з вуснаў начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Iрыны Раманчук падчас справаздачнага сходу па выніках работы гэтай галіны за мінулы год.

Пра яго фінал — у наступных пазіцыях.

Добраўпарадкаванне і рамонт

Прывядзенне ў прэзентабельны выгляд памяшканняў і прылягаючых да іх тэрыторый — адна з асноўных задач кожнай арганізацыі. На гэтыя мэты было выдзелена больш за 2 мільярды рублёў. Зроблены рамонт ганкаў у Вяззеўскім СДК і РЦК, мадэрнізавана сістэма ацяплення ў некаторых клубах, бібліятэках і музычных школах. На рэканструкцыю ДШМ           № 1, кінатэатра «Радзіма», Жорнаўскага СДК, МПЦ «Равеснік» накіравана 1.773,3 млн руб.

Пазабюджэтная дзейнасць

Акрамя добра вядомых насельніцтву платных паслуг, аказваемых установамі культуры, летась з’явіліся некалькі новых. У ліку тэатралізаванае суправаджэнне шлюбнага абраду, навучанне на музычных інструментах дарослых, аналітычны пошук інфармацыі ў інтэрнэце па запыце карыстальнікаў, дастаўка электронных пісем і інш.

Планавы паказчык выкананы на 123,7%. Лепшыя вынікі па платных паслугах — у Сасноўскага сельскага клуба, Пратасевіцкага Дома культуры, раённага Цэнтра культуры і вольнага часу — 150, 146 і 127,3% адпаведна.

Значны суб’ект культуры

Для задавальнення чытацкага попыту асіпаўчан дзейнічае 32 бібліятэкі, якія пастаянна папаўняюцца новай літаратурай, аўдыя-, відэяматэрыяламі і электроннымі выданнямі. Усяго за год бібліятэчная сетка атрымала больш за 3 тысячы кніг і 2.476 экзэмпляраў на электронных носьбітах. Жыхары 18 населеных пунктаў карыстаюцца паслугамі бібліятэкі на калёсах. Распрацавана 10 новых адукацыйных праграм і праектаў, выданы шэраг краязнаўчых матэрыялаў. Скарбонка цэнтральнай раённай бібліятэкі папоўнілася дыпломамі I і II ступеней — за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» і абласным свяце паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг».

Месца музея ў грамадстве

Праведзена 21 пошукавая і навукова-даследчая экспедыцыі. Фонды музея сталі багацей на 519 экспанатаў. Летам адкрылася экспазіцыя «Вялікая Айчынная вайна», напрыканцы года — яшчэ адна, якая змясціла ў сабе прадметы быту сям’і Дараган. Колькасць наведвальнікаў музея — каля 6 тысяч чалавек.

Клуб і народная творчасць

Творчыя калектывы раёна прынялі ўдзел у 14 міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях, адкуль вярнуліся з 9 дыпломамі розных ступеней. На канцэртна-тэатральных пляцоўках прайшло 173 мерапрыемствы, дзе пабывала звыш 9 тысяч чалавек. Летась Ясенскі СДК стаў дзявятай філарманічнай пляцоўкай. Упершыню раён прымаў удзельнікаў Міжнароднага форуму «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства», у рамках якога ладзіўся «Пакроўскі кірмаш».

Крокі да мастацтва

У 10 установах дадатковай адукацыі, у тым ліку ў сельскай мясцовасці — 7 дзіцячых школ мастацтваў з 12 філіяламі, займаецца каля паўтары тысячы вучняў. Многія з іх абараняюць гонар раёна на розных прэстыжных міжнародных, рэспубліканскіх і абласных аглядах-конкурсах. Заваяваны 15 дыпломаў I, II, III ступеней, у чым вялікая заслуга настаўнікаў Марыі Шабуневіч, Алы Андрэевай, Любові Цвірко, Ільі Абрамчука, Людмілы Богук, Таццяны Паркалавай, Юрыя Еўдакімчыка, Наталлі Еўдакімовіч.

Эфект аптымізацыі

Закрыліся Паплаўскі і Малагарожскі дамы народнай творчасці і клуб у Цяплухах. Эканомія бюджэтных сродкаў склала 333,1 млн руб.

Кадравы патэнцыял

Работу галіны забяспечвае 320 спецыялістаў, у тым ліку маладых — 22. 28 чалавек прайшлі курсавую перападрыхтоўку.

Акцэнты на будучае

2015 год — час завяршэння рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі”. На забеспячэнне жыццядзейнасці аб’ектаў культуры выдзелена каля 39 мільярдаў рублёў. У рамках аптымізацыі вырашана закрыць бібліятэку ў Радуцічах, а Татаркаўскую школу мастацтваў далучыць да ДШМ № 2.

Высокая адказнасць, самааддача, дзелавая актыўнасць і разлік на ўласныя рэсурсы і магчымасці — вось галоўныя фактары, якія павінны вызначаць кірункі дзейнасці.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем