Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

12 выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу Асіповіччыны сталі ўдзельнікамі святочнага мерапрыемства ў Круглым, якое было прымеркавана да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Названы райцэнтр наведалі хлопчыкі і дзяўчынкі з усяго Прыдняпроўскага краю, а арганізатарам сустрэчы выступіла Магілёўскае абласное аддзяленне рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”.

Сумесная акцыя “Альтэрнатыва” нядаўна праведзена супрацоўнікамі крымінальна-выканаўчай інспекцыі, аддзела аховы правапарадку РАУС і прадстаўнікамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Яе мэтай было працаўладкаванне асоб, якія знаходзяцца на ўліку ў праваахоўнікаў, аказанне дапамогі ў арганізацыі быту, прафілактыка рэцыдыўнай злачыннасці.

82 эвакуацыі пасажыраў з прычыны застравання іх у ліфтах праведзена сёлета працаўнікамі ААТ “Магілёўліфт” у Асіповічах. Усяго ж гэтай арганізацыяй абслугоўваецца ў райцэнтры 58 “пад’ёмнікаў” на паверхі.

Эстрадны дуэт “Sweet”, у які ўваходзяць выхаванкі ЦТДіМ Анастасія Борухава і Арына Пырухіна (кіраўнік — Ганна Бабчанок), узнагароджаны Дыпломам I ступені на I Міжнародным конкурсе “Кірмаш мастацтваў”, які прайшоў у сталіцы.

Санкт-Пецярбург і Пецяргоф у апошнія вясновыя выхадныя наведала каля сямі дзясяткаў асіпаўчан. Па гэтым маршруце былі накіраваны два аўтобусы мясцовых турыстычных фірм.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем