Асіповіччына: шлях да святыні

Асіповіччына: шлях да святыні

Да 150-годдзя

Колькі ног прайшло па гэтай пракладзенай скрозь густы лес дарозе, колькі гора і адчаю неслася туды, у маляўнічы куточак раёна, каб у шчыльным лясным акружэнні зняць цяжар душы, павініцца ў нечым, натхніцца і набыць новыя сілы…

Лес нечакана адступае і перад вачамі з’яўляецца сціплы і ў той жа час велічны будынак царквы.

Гэта месца нездарма завецца Прошчай. Так у Беларусі здаўна называлі куточкі, куды людзі цягнуліся з просьбай аб дараванні грахоў, збаўленні ад бяздзетнасці, лёгкіх родах і здароўі дзяцей. Тут б’е крыніца, якая мае цудадзейную сілу.

Першае ўпамінанне аб Прошчы адносіцца да 1864 года. Iснуе паданне, што калісьці даўно, яшчэ ў ХVII стагоддзі, з вёскі Карытнае ішлі два сляпыя старца, якіх суправаджаў хлопчык-павадыр. Змарыўшыся, ляглі адпачыць, пасля чаго прадоўжылі шлях. Хутка зразумелі, што заблукалі. Кінуліся небаракі на калені і сталі маліцца аб выратаванні. I раптам пачулі цурчанне вады. Напіўшыся і памыўшы твары, падарожнікі ўбачылі святло. На бярозе, што расла ля крынічкі, заўважылі ікону Божай Маці. Тройчы людзі адносілі абраз у бліжэйшую царкву, але кожны раз святыня нейкім чынам вярталася на дрэва, нібы на нешта ўказвала.

Было вырашана пабудаваць царкву на тым незвычайным месцы. Менавіта тут паўтары сотні гадоў назад вырас храм у гонар іконы “Усіх тужлівых Радасць”.

 proshha-hram
Добраўпарадкаванне храма перад святам

У канцы дваццатых гадоў мінулага стагоддзя царкву спалілі. Але хворыя і абяздоленыя, нягледзячы ні на што, працягвалі дабірацца сюды праз гушчар лесу і людскога неразумення.

Летам 1941 года ў гэтых мясцінах адбылася яшчэ адна трагедыя: нямецкімі войскамі была акружана 32-я кавалерыйская дывізія Чырвонай Арміі. Старажылы расказвалі, што немцы сагналі сюды гараджан і жыхароў пяці суседніх вёсак, якія на працягу тыдня хавалі загінуўшых салдат. Калі праз многа гадоў жанчыны займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі, то знаходзілі яшчэ шмат астанкаў загінуўшых. Iх пахавалі ў брацкай магіле.

Нават і без царквы гэта мясціна прыцягвала людзей. Сюды ішлі па чыстую жыватворную ваду, маліліся, верылі ў лекавую асаблівасць гэтага месца.

А праз 30 гадоў жыхарцы вёскі Ясень Яўгеніі Сідаровіч у сне явілася Божая Маці і сказала: “Iдзі ў Прошчу і будуй храм”. Цаной неймаверных намаганняў яна ўзвяла невялікую драўляную царкву, якую па загаду атэістычна настроенай улады хутка разбурылі. I толькі ў канцы васьмідзясятых быў атрыманы дазвол з Масквы на будаўніцтва храма ў Прошчы. 29 жніўня 1992 года адбылося ўрачыстае асвяшчэнне царквы ў гонар іконы Божай Маці “Жываносная крыніца” Высокапраасвяшчэннейшым Філарэтам, мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, у саслужэнні Высокапраасвяшчэннейшага Максіма, архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага. Менавіта з гэтага часу ў храме ажыццяўляюцца Богаслужэнні, і пілігрымы з усяго свету маюць магчымасць наведаць гэта намоленае месца.

proshha-maksim-yundil
Іераманах Максім (Юндзіл)

Вось ужо паўтара века людзі атрымліваюць суцяшэнне ў смутку, вылячэнне ад хвароб, умацаванне веры, аднаўляюць фізічныя і духоўныя сілы. А гісторыі цудадзейнага выздараўлення перадаюць з вуснаў у вусны. Вось некаторыя з іх.

Адну маленькую бабруйчанку напаткала анкалагічнае захворванне. Яе бацькі ўжо страцілі надзею на спрыяльны вынік. Аднойчы ў сне дзяўчынка ўбачыла ікону Божай Маці, якая прасіла знайсці яе. Многа цэркваў аб’ехала сям’я, пакуль не трапілі ў Прошчу. Малая пазнала на іконе тую, каго яна шукала. Папіўшы святой вады, дзяўчынка ў хуткім часе стала папраўляцца.

Падобным чынам аздаравілася і жанчына, якой быў пастаўлены дыягназ адэномы гіпофіза. Адной з забарон дактароў было абліванне галавы халоднай вадой. Але хворая, якая знаходзілася ў адчаі, аблілася некалькі разоў крынічнай вадой. Цуд гэта або супадзенне, але пухліна ў галаве пачала змяншацца. Адна з наведвальніц, што прыехала з Мурманска невідушчай, пакінуўшы святыню, ужо магла бачыць наваколле. Быў не адзін выпадак, калі сем’і з-за хваробы не маглі мець дзяцей. Пасля малітваў ля святой крыніцы і прыняцця яе гаючай вады праз пэўны час дамы напаўняліся дзіцячым смехам.

У межах праекта “Жывая вада — ачыстка крыніц у Беларусі”, рэалізуемага Міжканфесійнай місіяй “Хрысціянскае сацыяльнае служэнне” ў партнёрстве з Прадстаўніцтвам Праграмы развіцця ААН было праведзена добраўпарадкаванне тэрыторыі царквы. Устанавілі помпу для вады і электрагенератар.

Наведалі Прошчу напярэдадні юбілею. Усюды кіпела работа. Мужчыны добраўпарадкавалі дваравую тэрыторыю, якая зараз выглядае па-святочнаму з-за мноства кветак. На цэнтральнай клумбе расцвіўшыя сальвіі ўтвараюць лічбу 150 — узрост царквы. У храме жанчыны націралі да бляску падсвечнікі, здымалі пыл з аздаблення ікон.

Тут жа і іераманах Максім (Юндзіл), які прыняў прыход два гады таму. З ім і пагутарылі.

— Асабліва ўшаноўваюцца ў царкве дзве іконы Божай Маці: “Знаменне” і “Жываносная крыніца”, у гонар якой храм і названы. Так сталася, што храм у роднай вёсцы на Гродзеншчыне насіў такую ж назву. Гэта знак з неба.

Наогул, наведваю царкву з шасці гадоў. Прыйсці да Бога дапамагла бабуля. А манаства — гэта свядомы выбар. Служыў у манастыры ў Сумскай вобласці. Зараз па волі Бога я тут.

Наведвальнікі едуць сюды не толькі з куткоў роднай краіны, але і з Расіі, Украіны. Хрысці-ліся ў храме маленькія жыхары Амерыкі і Францыі. Людзі спяшаюцца, каб вылечыцца, атрымаць настаўленне, памаліцца.

Асаблівую ўвагу надзяляем адносінам паміж людзьмі, духоўнаму ачышчэнню, набліжэнню чалавека да Бога. Хочацца зрабіць так, каб храм стаў цэнтрам духоўнасці, які аб’ядноўваў бы людзей розных узростаў.

Прыхаджане дапамагаюць падтрымліваць святыню ў належным стане, уносяць ахвяраванні.

proshha-prihozhane

Станоўчая тэндэнцыя: калі раней уся работа лажылася на кволыя жаночыя плечы, то зараз пры храме служаць манах і тры паслушнікі. I наогул дружная каманда царквы можа скласці аснову манастыра, пабудаваць які марыць настаяцель.

Пакуль жа дабрацца да святыні не так проста. Аўтобус ходзіць толькі да Коханаўкі, двойчы на дзень, а далей трэба ісці па бездаражы. Да гэтага часу не падведзена да царквы электрычнасць. Аб гэтым не перашкодзіла б задумацца ўсім, тым больш у Год гасціннасці, калі робіцца ўсё для таго, каб як мага больш людзей мела магчымасць пабываць у нас, даведацца аб знакамітых мясцінах, датыкнуцца да таго, што не мае ўзросту і тэрміну даўнасці.

Дарэчы, айцец Максім курыруе работу з моладдзю ў Асіповіцкім благачынні. Маладых жыхароў раёна можна сустрэць тут часта. Наведвае бацюшка і рабочыя калектывы, установы адукацыі, з многімі з якіх ужо ўстаноўлены трывалыя сувязі. Моладзь павінна мець веру. Ва ўласныя сілы, чалавека, адносіны паміж людзьмі, дабрыню.

Iна ЗАСКЕВІЧ.

Фота Ніны Царык.

Последние новости

Общество

Погода на неделю: потепление и грозы

19 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с наследным принцем Омана: мы стали не просто партнерами, а уже друзьями

19 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о сотрудничестве с Красноярским краем России: показатели неплохие, но потенциал гораздо больше

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Самое – самое про востребованный торговый объект Глусского райпо на территории Осиповичского района — магазин “РгоЗапас”

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Нацбанк выпустил памятную монету к 900-летию Спасо-Евфросиниевского монастыря

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Беларусь вошла в тройку в рейтинге стран Европы по доступности природного газа для населения за 2024 год

19 мая 2025
Читать новость