Асіпаўчане ў Александрыі: з узнагародамі і пазітывам

Асіпаўчане ў Александрыі: з узнагародамі і пазітывам

У маштабным свяце “Александрыя збірае сяброў” у Шклоўскім раёне актыўны ўдзел прымалі і землякі. Каля 50 чалавек былі заняты ў культурных мерапрыемствах: выступалі народныя ансамблі народнай песні “Вяселле” Каўгарскага сельскага клуба і “Сваякі” Карытненскага СДК, плённа працавалі майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва раённага Цэнтра народных рамёстваў, яго дырэктар Валянціна Туркіна і кіраўнік студыі па ткацтве Вольга Наўдзюнас былі задзейнічаны ў вытворчасці самага доўгага ў Беларусі тканага пояса.

5 ліпеня на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы прайшла цырымонія ўзнагароджання лепшых аграрыяў вобласці. Сярод перадавікоў былі і асіпаўчане. Дыпломамі ІІІ ступені і грашовымі прэміямі адзначаны філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына” і СВК “Калгас “Авангард”. Першае сельгаспрадпрыемства — за вытворчасць і продаж дзяржаве малака, другое — мяса. Разам з іншымі аператарамі машыннага даення, дасягнуўшымі найвышэйшых надояў ад каровы пры тлустасці малака не ніжэй за базісную, выклікаўся на сцэну “белшынавец” Аляксей Біцюн, а Жанна Ляшчун з СВК “Калгас “Новы шлях” была ў спісе лепшых тэхнікаў-асемянатараў.

Ганаровую грамату Мінсельгасхарчу атрымала аператар машыннага даення калгаса “Лапічы” Алена Гарадзецкая, а даярка Сняжана Жуковіч з “Белшыны-агра” і жывёлавод Ніна Трыбушэўская з “Авангарда” адзначаны грашовай прэміяй аблвыканкама і Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем