Асіпаўчане ў Александрыі

Значымай падзеяй не толькі для роднага Прыдняпроўскага краю, але і ўсёй рэспублікі стала традыцыйнае свята “Александрыя збірае сяброў”, якое прайшло 9-10 ліпеня на Шклоўшчыне. Адметным стаў гэты фэст і для нашага раёна: у мерапрыемстве было задзейнічана нямала землякоў, якія працуюць у сферы культуры.
Дэлегацыя раёна на чале з яго кіраўніком Пятром Шукаловічам 10 ліпеня прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці. Прыемна, што на гэтым важным мерапрыемстве былі адзначаны і прадстаўнікі Асіповіччыны — трактарыст-машыніст філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” Віктар Курыльчык, аператары па штучным асемяненні Віктар Мацвеенка і машыннага даення Аляксей Біцюн з гэтай жа гаспадаркі, жывёлавод ААТ “Авангард-Ніва” Ніна Трыбушэўская і тэхнік-асемянатар ААТ “Лапічы” Святлана Белаушка. Сардэчна віншуем!