Асіпаўчане 6-7 ліпеня ўдзельнічалі ў рэспубліканскім свяце “Купалле”, якое наведала больш за 65 тысяч чалавек

Асіпаўчане 6-7 ліпеня ўдзельнічалі ў рэспубліканскім свяце “Купалле”, якое наведала больш за 65 тысяч чалавек

Маштабна і запамінальна

На мінулых выхадных Александрыя сабрала сяброў на Шклоўшчыне ўжо ў 10 раз. “Сённяшняе самабытнае свята дапамагае нам усвядоміць сябе адным з важных звёнаў непарыўнага ланцужка пакаленняў беларусаў. Перадаць дзецям тое, што нам пакінулі ў спадчыну нашы бацькі. Захаваць нацыянальную самаідэнтычнасць, традыцыі, культуру, а значыць — і сваю родную зямлю,” — падкрэсліў у сваім выступленні Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым адкрыцці фестывалю. І складана знайсці словы, якія б больш дакладна адлюстроўвалі мэту сустрэчы.

Як заўсёды, адметнае для Прыдняпроўскага краю і ўсёй рэспублікі мерапрыемства наведалі і нашы землякі. Афіцыйную дэлегацыю раёна, якая аб’яднала 40 чалавек, узначальваў першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Ананіч. Прыемна было бачыць асіпаўчан і ў якасці непасрэдных удзельнікаў фестывалю. Так, у цырымоніі адкрыцця быў задзейнічаны народны ансамбль народнай песні “Вязанка” Вяззеўскага СДК, які выканаў песню “Пятрова ночка малюсенька” ў суправаджэнні адзінага на Асіповіччыне дудара Мікалая Забаўскага.

Яркім было выступленне рэжысёра-пастаноўшчыка РЦК Вікторыі Матусевіч у конкурсе “Міс Купалінка”: яна стала адной з 14 удзельніц спаборніцтва таленту і прыгажосці. Сваю творчасць прадставілі майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Дзмітрый Паляшчук, Валянціна Прасаловіч, Кацярына Юркавец і Валянціна Туркіна.

— Сёлетняе свята атрымалася асабліва маштабным, — падзялілася дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Алена Загароўская. Прыехала шмат гасцей з розных краін. Запомніліся шарсцяныя хусцінкі з Башкартастана, сярэбраныя вырабы з Дагестана, валагодскія карункі, разанскія лялькі. Была відавочнай цікавасць і да вырабаў нашых умельцаў: нікога не пакінуў абыякавым прыгожы і функцыянальны гліняны посуд Дзмітрыя Палешчука, надоўга прыцягвала ўвагу наведвальнікаў вытанчаная вышыўка Валянціны Прасаловіч. Наведвальнікі не толькі выказвалі сваё захапленне майстэрствам, але і задавалі шмат пытанняў, цікавіліся тэхналогіямі. Словам, асіповіцкая выстава атрымалася яркай, прыгожай і гарманічна ўпісалася ў агульную канцэпцыю свята, галоўнай тэмай якога было трохгоддзе Малой радзімы.

Асаблівая ўвага на мерапрыемстве надзялялася працаўнікам вёскі — адбылося ўшанаванне лепшых прадстаўнікоў сельскагаспадарчай галіны. Сямёра асіповіцкіх аграрыяў атрымалі з рук старшыні аблвыканкама Леаніда Зайца заслужаныя ўзнагароды — Сцяпан Давідовіч, Алена Рыжковіч, Уладзімір Аляшкевіч з філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” і “авангардаўцы” Людміла Доўнар, Уладзімір Цюцялін, Віктар Аляшкевіч і Уладзімір Сцепанюк.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем