Ансамбль народнай песні «Вечарынка» святкаваў 40-годдзе

Ансамбль народнай песні «Вечарынка» святкаваў 40-годдзе

vecharyinka-osipovichi02

Будуць спяваць!

У мінулую пятніцу ў Ялізаўскім пасялковым Доме культуры святкаваў 40-годдзе з дня ўтварэння мясцовы народны ансамбль народнай песні “Вечарынка”. Мерапрыемства сабрала ва ўтульнай зале не адну сотню гледачоў, якія прыйшлі павіншаваць любімы калектыў, у тым ліку прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, ЗАТ “Шклозавод Ялізава”, музычнай школы. Гаспадары ўрачыстасці дарылі ўсім прысутным сваю творчасць, сатканую з разнастайных песень, што ўваходзяць у сённяшні рэпертуар, а таксама тых, якія выконваліся першымі ўдзельнікамі ансамбля.

vecharyinka-osipovichi01

Прыемна, што, нягледзячы на сталы ўзрост, некаторыя з самадзейных артыстак фальклорнага ансамбля “Вячоркі” — менавіта з такой назвай выйшлі на сцэну ў 1974 годзе — знаходзіліся сярод ганаровых гасцей і актыўна падпявалі знаёмыя песні. Вядучыя ўспомнілі добрымі словамі і першага кіраўніка ансамбля, загадчыцу клуба шклозавода “Кастрычнік” Галіну Заварзіну, і баяніста Мікалая Баразну. Роўна 35 гадоў працягвае традыцыі распачатай папярэднікамі песеннай справы і выводзіць калектыў на новы ўзровень цяперашні мастацкі кіраўнік Джэма Рабава.

vecharyinka-osipovichi03

Амаль 20 гадоў таму калектыў атрымаў званне “народнага” і новы статус — народны ансамбль народнай песні “Вечарынка”. Увесь гэты час — у пастаянным пошуку, рэпетыцыях, выступленнях, аглядах-конкурсах, фестывалях. Як вынік, заслужаныя ўзнагароды і падзякі шматлікіх прыхільнікаў, для якіх у выкананні любімых артыстаў у будучым прагучыць яшчэ не адна песня.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем