Анастасия Веробей рассказывает о работе в сельской библиотеке

Анастасия Веробей рассказывает о работе в сельской библиотеке

Гаспадыня сельскай бібліятэкі

Анастасія Верабей нарадзілася і жыве ў аграгарадку Каменічы.

І без малога 10 гадоў узначальвае ўстанову, дзе жывуць кніжкі.

Ёй падабаецца тое, чым займаецца. Штодня сустракаецца з мясцовымі жыхарамі, гутарыць з імі не толькі пра літаратуру, але і пра жыццё-быццё, што таксама важна, асабліва для людзей сталага ўзросту. Да некаторых з іх наведваецца на дом, бо па стане здароўя тыя не могуць самастойна дабрацца да жаданай кніжнай паліцы.

— Сустрэчы з гэтымі чытачамі асабліва люблю, — гаворыць Насця. — Яны заўсёды чакаюць майго візіту, бо з кнігамі адначасова прыходзяць і навіны, якімі абавязкова дзялюся з аднавяскоўцамі. Такая цёплая атмасфера сагравае не толькі іх, а і мяне. У ліку такіх “надомнікаў” чытачы з вялікім стажам Клаўдзія Галкоўская, Ніна Дундукова, Ганна Кандрацёнак, Алена Мішчанка. Больш за ўсё жанчынам падабаюцца дамскія раманы. Абслугоўваю не толькі камянчан, але і жыхароў Асаўка, Цэзарова, Яноўкі. І паўсюль ёсць заўзятыя аматары кнігі. З апошняй вёскі часта прыязджае ў бібліятэку Анатоль Зелянко. Сфера яго чытацкіх інтарэсаў — гістарычныя раманы. Многім падабаюцца дэтэктывы. Сярод найбольш любімых аўтараў жаночай аўдыторыі —  Дар’я Данцова, Кацярына Вільмант, Юлія Шылава.

— А што любяць чытаць падлеткі?

— Яны ў асноўным прыхо-дзяць за кнігамі са школьнай праграмы. Аднак стараюся фарміраваць іх інтарэсы, прапаноўваю цікавыя выданні, засяроджваю ўвагу на сюжэце, расказваю біяграфію аўтара. Наогул праводжу для школьнікаў, асабліва малодшых, пазнавальныя мерапрыемствы: віктарыны, завочныя падарожжы. Знаёмлю іх з навінкамі літаратуры.

— Акрамя ўзаемадзеяння з чытачамі, чым яшчэ займаецца бібліятэкар?

— Як і мае папярэднікі, многа ўвагі ўдзяляю краязнаўчай рабоце. З задавальненнем працягваю іх справу. Вялікае падспор’е аказвае наша “раёнка”, дзе друкуецца шмат тэматычных матэрыялаў. Вяду картатэку, напаўняю папкі. У адной з іх — “Нашы аднавяскоўцы і іх добрыя справы” — назбіраўся ўжо не адзін дзясятак артыкулаў. Асіповіцкай бібліятэчнай сеткай праводзяцца конкурсы, у якіх стараюся ўдзельнічаць, каб павучыцца ў іншых ды і самой напрацаваць неабходную фактуру. Нядаўна падрыхтавала матэрыял пра сваю маму Жанну Ляшчун — працуе асемянатарам многа гадоў, сапраўдны прафесіянал, не аднойчы атрымлівала ўзнагароды за добрасумленную працу. Прыемна, што па выніках работы за мінулы год бібліятэка стала бронзавым прызёрам раённых спаборніцтваў па сацыяльна-эканамічным развіцці. Да Года малой радзімы падрыхтаваны тэматычныя выставы.

— Які фонд налічваецца ў бібліятэцы?

— Каля 9 тысяч кніг, а таксама газеты, часопісы, аўдыядыскі з запісам казак, паэм, вершаў беларускіх аўтараў. У наяўнасці таксама два камп’ютары з выхадам у інтэрнэт. Пры жаданні кожны чытач можа скарыстацца платнымі паслугамі: за грошы выдаюцца для чытання некаторыя кнігі і перыёдыка. У апошнія гады, безумоўна, колькасць выданняў, што паступае ў бібліятэку, змяншаецца. Затое яны цікавыя, прыгожа аздобленыя, асабліва — дзіцячая літаратура.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

Последние новости

Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Ураджай-2025. Жніво ў лічбах

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем