Ад загадак да адкрыццяў

Ад загадак да адкрыццяў

Кожны год у апошні вясновы месяц у музеях па ўсім свеце праходзіць акцыя “Ноч музеяў”. Наш раённы гісторыка-краязнаўчы музей штогод прымае ў ёй актыўны ўдзел. Сёлета вечар 16 мая ператварыўся ў займальнае падарожжа па таямніцах роднага краю.

Супрацоўнікі ўстановы падрыхтавалі для наведвальнікаў квэст “Асіповічы — горад са знакам якасці”. Ён складаўся з 14 унікальных лакацый, кожная з якіх пагружала ў гісторыю і культуру Асіповіччыны. Дзеці і дарослыя з цікавасцю шукалі ўзоры на старадаўніх ручніках і посцілках, разгадвалі крыжаванкі і правяралі назіральнасць, супастаўляючы славутасці райцэнтра з іх месцазнаходжаннем.

Практычная частка дадала яшчэ больш інтэрактыву: тут была магчымасць паспрабаваць свае сілы ў лепцы з салёнага цеста, ствараючы ўсімі любімыя тарты і пірожныя, і сабраць канструктар альбо савецкую мясарубку. Асобная ўвага — экспанатам, звязаным з мясцовымі прадпрыемствамі. Напрыклад, на стэндзе парфумерна-касметычнай фабрыкі “Сонца” трэба было падабраць сродак для прання, які адпавядае тыпу тканіны, а на паліцы з прадукцыяй ААТ “Бабушкина крынка” — знайсці глазураваны сырок па апісанні. Незвычайным і займальным стаў стэнд кансервавага завода, дзе кож­ны жадаючы мог паспрабаваць закатаць слоікі.

Працягнуўся квэст у ціры музея, дзе патрабавалася скласці ліст-трохкутнік, пазнаць герояў Вялікай Айчыннай вайны і стваральнікаў зброі, а затым трапна стрэліць з аўтамата. Гэты этап аказаўся асабліва папулярным як у дзяцей, так і дарослых, бо не кожны дзень выпадае шанц патрымаць у руках сапраўдную зброю.

Кожны, хто паспяхова справіўся з прапанаванымі заданнямі, атрымліваў салодкі падарунак і магчымасць удзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі, што дадавала азарту і весялосці ў атмасферу мерапрыемства.

Па водгуках наведвальнікаў, “Ноч музеяў” стала не проста мерапрыемствам, а сапраўдным святам для ўсёй сям’і. Удзельнікі даведаліся шмат новага пра свой край, з карысцю правялі час. Такі фармат узаемадзеяння з культурнай спадчынай, несумненна, робіць музей бліжэй да людзей, прыцягваючы ўвагу да яго экспазіцый, і дорыць магчымасць кожнаму стаць часткай займальнага падарожжа па таямніцах малой радзімы.

Агата Зіміна

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем