Абласны фестываль-кірмаш

Абласны  фестываль-кірмаш

працаўнікоў сяла «Дажынкі-2016» адбыўся ў мінулую суботу ў адным са старажытнейшых гарадоў краіны — Мсціславе. У шырокамаштабным мерапрыемстве прыняла ўдзел і дэлегацыя Асіповіччыны, якая прайшла ва ўрачыстай калоне з караваем з зерня новага ўраджаю, што сёлета склаў каля 21 тысячы тон.

У гэты ж дзень адбылася закладка парка Міру з каля 30 маладых дрэў, якія пасадзілі прадстаўнікі ўсіх раёнаў Магілёўшчыны, Магілёва і Бабруйска. Цяпер у ім будзе ўзнімацца ўверх і ліпа, пасаджаная старшынёй Асіповіцкага райвыканкама Пятром Шукаловічам, былым кіраўніком калгаса «Чырвоны сцяг», ветэранам працы, ганаровым грамадзянінам раёна Уладзімірам Роўбелем і намеснікам кіраўніка ААТ «Авангард-Ніва» па ідэалагічнай рабоце Міхаілам Турковым.

На галоўнай сцэне перад гледачамі выступіла мужчынская група народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Сузор’е», а цэнтралізаваная клубная сістэма прадставіла «Асіповіцкі падворак».

 Асіпаўчане мелі магчымасць паўдзельнічаць у нацыянальных гульнях, наведаць рамесныя майстар-класы і проста цудоўна адпачыць.

Эстафету наступнага фестывалю-кірмашу прынялі нашы суседзі — працаўнікі палёў Клічаўскага раёна.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем