А вы знаете традиционное блюдо на Коляды?

А вы знаете традиционное блюдо на Коляды?

Традыцыйная кухня

На Каляды ладзілася тры святочныя сталы, куцці. Першая — вялікая — рабілася на Нараджэнне Хрыстова і была поснай. Другая — шчодрая — на Васіля, Новы год (стары Новы год у праваслаўных), змяшчала мясныя стравы. Трэцяя — бедная — у каталікоў на Тры Каралі, а ў праваслаўных на Вадохрышча, таксама посная.

На калядным стале мусіла быць няцотная колькасць страў, а вось на шчодрую куццю абавязкова 12 (па колькасці месяцаў у надыходзячым годзе). Галоўнай стравай была куцця — абрадавая каша з адной ці некалькіх круп, запраўленая мёдам, макам, разынкамі, сушанымі ягадамі (на першую куццю), шкваркамі і смажаным мясам (на другую куццю) ці проста на вадзе (трэцяя куцця). Абавязкова прысутнічалі бліны, звычайна іх падавалі з мёдам і макам, ды аўсяны кісель ці супы на яго аснове — квас з грыбамі, жур. Таксама мелі месца рыба (у ХІХ ст. былі папулярны селядцы), грыбы, на шчодрую куццю — мяса, сала, каўбасы. З напояў — узвар, нешта сярэдняе між кампотам і збітнем — гарачы напой на мё-дзе, з травамі і сухафруктамі. І, безумоўна, гарэлка.

Зараз мала хто прытрымліваецца гэтых традыцый, а вось беларускія нацыянальныя стравы гатуюць многія. Напрыклад, Ніна Камінская з Карытнага ўспамінае, як раней варыла куццю. Цяпер яе не гатуе, затое ахвотна робіць грачанікі, якія любяць усе родныя. Фірменным рэцэптам гэтай стравы нават дзялілася з тэлегледачамі падчас удзелу ў перадачы “Беларуская кухня” з Ларысай Мятлеўскай.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем