Хіты прадаж 29.01.10, № 7



Асартымент асіповіцкіх крам з кніжнай, аўдыё- і відэа-прадукцыяй, па словах іх работнікаў, цалкам залежыць ад густаў аўдыторыі. “Гэта бізнес, у якім усе зацікаўлены, каб прадукцыя не прастойвала на паліцах”, — кажуць яны. Што сёння чытае, слухае і глядзіць у нас большасць моладзі?

Дыскі
Першае месца ў рэйтынгу прадаж займаюць “Правілы дарожнага руху”: штодня прадаецца па 2-3 экземпляры.
У сферы кінематографа найбольш ідуць баевікі, фэнтэзі і навінкі-бестселеры. Пасля выхаду на вялікі экран фільма “Аватар” няма адбою ад жадаючых набыць яго. Добра спажываюцца фільмы-катастрофы, кшталту “2012”. Кіно культавых рэжысёраў ці класіка авангарда амаль нікога не цікавіць.

Заўсёды знойдуць слухача зборнікі з замежнымі і расійскімі выканаўцамі. Найбольш папулярныя стылі — R&B, рэп і шансон. Прычым, апошнім захапляюцца і дзяўчыны. Яго лідэр — Стас Міхайлаў. Рок, блюз, фальклор не маюць вялікай аўдыторыі. Час ад часу маладыя бацькі набываюць для сваіх нашчадкаў зборнікі з класічнай музыкай.

У сферы камп’ютэрных гульняў неаспрэчныя пераможцы “Call of duty 6”, “Сталкер” і “Flash point”. Дзяўчыны выбіраюць “Sims”.

Кнігі
Лідэрам прадаж была і застаецца дзіцячая літаратура. Пераважна — народныя казкі, бо на іх няма аўтарскіх праў, што робіць выданні таннымі. На жаль, беларускія выдавецтвы як па цане, так і па аздабленню, а значыць і па попыту, саступаюць расійскім канкурэнтам.

У аднолькавай ступені папулярныя такія жанры, як фэнтэзі, дэтэктыў і дамскі раман. Шалёны попыт зараз на “вампірскія сагі” С.Маер — “Прыцемкі маладзіка”, “Зацьменне”. Папярэднімі ўлюбёнцамі былі С.Лук’яненка і А.Арлоў.

Неблагі попыт на літаратуру пра гламурнае жыццё свецкіх ільвоў і львіц, аўтарства той жа А.Ленінай. Не знікае цікавасць да хірамантыі, астралогіі і фэн-шуя.

Класічныя творы найперш запытваюць школьнікі ці студэнты, якім яна патрэбна для вучобы.

Спецыялісты кажуць, што для таго, каб крама з кнігамі была паспяховай, у яе асартыменце павінна быць не менш, чым 8.000 найменняў. Таму на мясцовых паліцах можна знайсці і “Атлас па анатоміі чалавека”. Але стаяць такія экземпляры тут будуць доўга…

Ганна ФАРЫДОВІЧ.

Последние новости

80 лет Великой Победе

Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

28 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака

28 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”

27 июня 2025
Читать новость
Власть

ЕАЭС 2.0. Лукашенко обозначил контуры обновленной версии экономического союза

27 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем