Хай звіняць цымбалы… №65

Аматары музыкі ведаюць, што Асіповіцкі край
шчодры на таленты, якія гуртуюцца ў тым ліку і пад дахам раённага Цэнтра
культуры. Адораныя людзі збіраюцца тут у гурткі самых розных напрамкаў. Ёсць
сярод іх і калектыў, які сёлета адзначыць сваё 60-годдзе. Завецца ён “Народны
цымбальны аркестр”. Пра яго мінулае і перспектывы развіцця і гутарым з дзеючым
кіраўніком і дырыжорам  Аленай Яцко.

— Арганізаваны аркестр быў у 1951 годзе на базе
інструментальнага квартэта сям’і Барадаўка. Першым тагачасным яго кіраўніком
стаў малодшы сын Мікалай. Калектыў складаўся з музыкаў-самавучак, таленавітых
самародкаў, якія бавілі вольны ад працы час ва ўтульнай хаце заснавальнікаў
квартэта. Праз 14 гадоў ён атрымаў званне “народнага”.

У 50-60-я гады ім кіравалі працаўнікі
Рэспубліканскага камітэта народнай творчасці I.Самарадаў і Т.Мароз, а з 1962
года аркестр узначаліў таленавіты музыка М.Філатаў, які быў выкладчыкам
Асіповіцкай дзіцячай музычнай школы. З яго прыходам значна вырас прафесійны
ўзровень калектыву і пашырыўся рэпертуар. Цымбальны аркестр пачаў весці
актыўную канцэртную дзейнасць. Двойчы, у 1965 і 1974 гадах, асіповіцкія
цымбалісты выступалі ў Маскве на дэкадах народнай творчасці, дзе атрымалі
дыплом 2-й ступені, а Філатаў быў узнагароджаны срэбраным медалём.

З 1993 года цымбаліс-тамі кіраваў член Саюза
кампазітараў Беларусі Віктар Шышкавец, з-пад яго рукі выйшла шмат твораў, якія
папоўнілі залатую скарбонку аркестравага рэпертуару. На жаль, гэтага
таленавітага майстра ўжо няма побач, але кожны канцэрт мы выконваем некалькі
яго цудоўных песень.

За 10 гадоў новага тысячагоддзя змянілася яшчэ
некалькі кіраўнікоў, а апошнія паўтара года ролю дырыжора, арганізатара, а
калі-некалі і касцюмера выконваю я.

— Нічога не скажаш, гісторыя багатая на падзеі,
але давайце звернемся да сенняшніх рэалій. Раскажаце пра сучасны састаў
аркестра і рэпертуар?

— У склад аркестра сёння ўваходзіць 25 чалавек.
Большасць з іх працуе настаўнікамі музыкі ў музычных школах Асіповіччыны. Гэтыя
людзі — сапраўдныя энтузіясты і фанаты сваёй справы. Хочацца адзначыць салістку
Вольгу Кавалёву — жанчыну з выключным голасам, якая стала зоркай у межах нашага
раёна. Сёлета пачалі супрацоўнічаць з цудоўнай дамрысткай Аленай Чумак.

Калі ўзгадаць рэпертуар, то ён даволі
разнастайны: ад любімых народных песень да класічных твораў і эстрады.

— Алена Валер’еўна, а аб сабе раскажаце?.
Заўседы цікава даведацца пра жыццё чалавека, так цесна звязанага з
мастацтвам…

— Нарадзілася і вырасла ў Асіповічах. Скончыла
музычную дзіцячую школу мастацтваў № 1, у якой зараз і выкладаю. Гэта —
асноўнае месца работы, а кіраўніцтва аркестрам стала для мяне шчаслівай
нечаканасцю. Аднак люблю і шаную сваю працу з цымбалістамі — гэта тое, што
робіць маё жыццё цікавым. Сама граю на баяне, у складзе аркестра да назначэння
дырыжорам і кіраў-ніком была амаль 10 гадоў У Асіповічах пабралася шлюбам, тут,
мабыць, і застануся назаўсёды. Дадаць больш, здаецца, і няма чаго…

— За 60-гадовую гісторыю ваш калектыў, мабыць,
атрымаў нямала ўзнагарод, паўдзельнічаў у розных фес-тывалях?

— Так, узнагарод шмат. Мы іх атрымоўвалі як пры
савецкай уладзе, так і ў наш час. Кожны год прымаем удзел у Асіповіцкім раённым
фестывалі “Веснавыя колеры”. У 2001 годзе прывезлі дыплом трэцяй ступені з
абласнога фестывалю народнай музыкі “З крыніц народных”. У 2007 годзе ў
Паставах выступалі на фестывалі народнай творчасці “Звіняць цымбалы і
гармонік”. Граем і для працаўнікоў арганізацый, якія запрашаюць да сябе на
святы.

— Ці выязджалі калі-небудзь за межы краіны?

— Пры мне такіх выпадкаў не было. Безумоўна,
выехаць хацелася б, аднак вельмі востра стаіць пытанне транспарту: бо цымбалы —
інструмент даволі вялікі, ды і 25 чалавек з касцюмамі так проста не перавязеш.
Але спадзяемся на дапамогу нашага аддзела культуры. Восенню плануем даць
некалькі канцэртаў з нагоды ўласнага шасці-дзесяцігоддзя, таму запрашаем да
сябе ўсіх аматараў народнай музыкі.

— Ну і напрыканцы: 60 гадоў — гэта пенсія ці
другая маладосць?

— Лічу, што гэта ні ў якім разе не пенсія, а
самы росквіт творчасці, перыяд, калі нельга спыняцца і абарочвацца назад. Таму
мы глядзім толькі наперад!

Падрыхтавала Наталля АЛЯХНОВІЧ, студэнтка 5 курса філфака
БДПУ імя М.Танка.

 

Последние новости

Общество

Константин Джулай проработал в автошколе более 20 лет

6 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

Погода этого лета была довольно благоприятной для зеленого убранства города

6 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 6 сентября для всех знаков зодиака

6 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Прозрачные правила игры”. Лукашенко поручил определить механизмы контроля в сфере криптовалют

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Журналистское расследование. Черви в горчице или тараканы в голове? Об острой приправе, фейках и элементарной порядочности

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с заместителем председателя Осиповичского райисполкома

5 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем