Усё — па плану (№ 19)

«Культурная”
Магілёўшчына па выніках выкананай працы за 2009 год заняла першую прыступку
рэспубліканскага п’едэстала. Пра тое, якімі сіламі дасягаюцца такія пазіцыі і
якая роля ў гэтым адводзіцца планаванню, распавядае начальнік нашага аддзела
культуры райвыканкама Ірына Раманчук.

— Сёння ў
планах асобнай графой стаяць «платныя паслугі”. Вобразна кажучы гэта азначае,
што мастак за пэўны тэрмін павінен не толькі намаляваць шэраг карцін, але і
прадаць іх. Наколькі такі падыход апраўданы?

— Сітуацыя
вельмі няпростая. Платныя паслугі — карысная і неабходная справа. Іх мэта — не
самаакупнасць установы, але падтрыманне яе матэрыяльна-тэхнічнай базы. За кошт
гэтых сродкаў можна павялічыць даходы супрацоўнікаў, ладзіць больш маштабныя
канцэрты, закупляць касцюмы.

Але з другога
боку, гэта і абцяжарваючы фактар. Планы, якія даводзяцца, не заўсёды
адпавядаюць нашым магчымасцям. Да прыкладу, вясковы клуб проста не можа
атрымаць за год 4-5 мільёнаў. А штогод працэнт толькі павялічваецца! Калі
летась мы павінны былі выканаць 115%, то сёлета — ужо 119%. У мінулым годзе
Асіповіччына зарабіла 439 мільёнаў — на 57,9 больш, чым у 2008 годзе. Каб
атрымаць дадзеную суму, было прыкладзена шмат намаганняў. І стымул для
дзейнасці ёсць: 40% ад заработанага ідзе на патрэбы работнікаў культуры і саміх
устаноў. Але матэрыяльна-тэхнічная база клубаў пакідае жадаць лепшага.

Таму сёння
актыўна працуем над новымі відамі паслуг — філарманічнымі пляцоўкамі. За мінулы
год у аграгарадках былі адкрыты тры. Увогуле ж за год праведзена 1.074 канцэрты
і спектаклі, у тым ліку 201 — платны.

— Аднак больш
за палову вясковых клубаў летась не выканалі прагнозныя паказчыкі. Якім чынам
сітуацыю можна выправіць?

— Пэўны час
таму катастрафічна не выконваўся план па Ліпенскаму Дому культуры, але з
прыходам новага кіраўніка Алены Галамака ўстанова стала лідэрам. А быў толькі
зменены фармат дыскатэк, што прывабіла дадатковую аўдыторыю. Дзякуючы гэтаму,
умацавалася матэрыяльна-тэхнічная база, а таксама наладзілася выязная
канцэртная дзейнасць. Таму, думаю, поспех найперш залежыць ад саміх клубнікаў.
У цэлым жа добрых вынікаў дасягнулі яшчэ Свіслацкая, Ялізаўская, Вяззеўская, Карытнянская,
Сасноўская, Каўгарская, Градзянская і Лапіцкая ўстановы.

У межах
горада, на тэрыторыі таго ж Цэнтра культуры, паспрабуем адкрыць без-алкагольнае
кафэ. На вёсцы такі эксперымент ладзіць няслушна, а ў Асіповічах гэта павінна
пашырыць кола наведвальнікаў дыскатэк. Густы аўдыторыі — маладых хлопцаў і
дзяўчат — пастаянна мяняюцца, таму «танцы” патрабуюць рэгулярных
удасканальванняў і разнастайных фарматаў.

Зразумела, каб
прапанаваць нешта зусім новае — патрэбны ўкладанні, а каб нешта ўкласці —
неабходна падтрымка дзяржавы. Аднак, лічу, няма мяжы і самаўдасканаленню.

— Што яшчэ
новага «з культуры” запланавана ў рэгіёне на 2010 год?

— З галоўнага
— заканчэнне рамонту будынка края-знаўчага музея. Ужо падрыхтаваны макеты трох
залаў: археалагічнай, залы Роменскай чыгункі і Вялікай Айчыннай вайны. Частку
экспанатаў будзем заказваць, частку спадзяемся атрымаць ад вагоннага дэпо, у
якога багата матэрыялаў па «чыгуначнай” тэматыцы. У этнаграфічнай зале плануем
рабіць зменныя абрадавыя экспазіцыі.

Летась
прапанавалі ўключыць каўгарскія «радзіны” ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай
спадчыны, але нам адмовілі, параілі занатоў-ваць каўгарскія песні. Гэта было
зроблена, цяпер чакаем кампетэнтнага прысуду.

Увогуле сёлета
запланавана прыняць удзел у разнастайных мерапрыемствах. Не абмінем, да
прыкладу, штогадовы міжнародны фестываль «Залатая пчолка” ў Клімавічах, «Вянок
сяброўства” ў Бабруйску, абласныя святы духавых аркестраў у Быхаве і «Народная
прыпеўка” ў Слаўгарадзе і г.д. Наш майстар-кераміст Дзмітрый Палішчук якраз
рыхтуецца да конкурсу «Лепшы народны сувенір”.

На мой погляд,
асіповіцкая культурная прастора гнуткая і мабільная. Як толькі ад жыхароў
паступае нейкая прапанова, мы імкнемся яе падтрымаць. Так, некалькі гадоў таму
распачаўся фестываль нефарматнай музыкі «Антыпоп”. А наяўнасць планаў выконвае
тут стымулюючую функцыю: падштурхоў-вае шукаць новых людзей, новыя формы і
метады.

Гутарыла
Ганна МАЦКЕВІЧ.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Как минимизировать риски для жизни и здоровья в период неустойчивых погодных условий

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

У сяброўстве з друкаваным словам

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем