Учора споўнілася 5 гадоў з дня адкрыцця карціннай галерэі нашага земляка, Ганаровага грамадзяніна Асіповіч, народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтва Уладзіміра Іванавіча Стэльмашонка. Знаходзіцца яна ў залах гісторыка-краязнаўчага музея райцэнтра невыпадкова: доўгі час мастак шукаў падыходзячае месца для размяшчэння работ і вырашыў спыніцца на Асіповіччыне, таму што менавіта адсюль яго карані.
Калекцыя складаецца з 37 жывапісных і 23 графічных работ і ўяўляе сабою ў асноўным адзін жанр — партрэт. Праз яго ў наведвальнікаў ёсць магчымасць пазнаёміцца са шматлікімі роднымі і блізкімі мастака, угледзецца ў твары прадстаўнікоў знакамітай дынастыі Радзівілаў, дзяржаўных дзеячаў краіны.
За гады існавання галерэі ў ёй пабывала каля пяці тысяч чалавек. Сярод іх як асіпаўчане, так і госці горада, у тым ліку прадстаўнікі такіх краін, як Расія, Польшча, Вялікабрытанія, Германія, Ізраіль, Чарнагорыя.
Прынесены Уладзімірам Стэльмашонкам 5 гадоў таму ў дар зямлі бацькоў неацэнны скарб дазваляе наведвальнікам вывучаць гісторыю Радзімы, служыць пляцоўкай для патрыятычнага і духоўнага выхавання падрастаючага пакалення.
Подробности переговоров и закрытых встреч Лукашенко с бизнес-кругами Китая
2 сентября 2025
Общество
Футбол. Первая лига. ФК “Орша” — ФК “Осиповичи” — 2:2
2 сентября 2025
Общество
5 сентября Комитет госконтроля Могилёвской области проведет горячую линию
2 сентября 2025
Общество
На палетках — чысціня. У Асіповіцкім раёне завершана ўборка зерневых
2 сентября 2025
Общество
Как государство помогает выпускникам со свободным дипломом. Разъясняет главный специалист отдела труда и занятости населения управления по труду, занятости и соцзащите Осиповичского райисполкома