У госці ў Александрыю №58

На фестываль культуры і народнай творчасці
“Александрыя збірае сяброў”, які адбудзецца заўтра ў другі раз на Шклоўшчыне,
збіраецца і дэлегацыя з Асіповіччыны. Прадстаўляць наш раён будуць майстры і
ўмельцы, у тым ліку з Цэнтра рамёстваў і творчасці дзяцей і моладзі, а таксама
народны ансамбль народнай песні і музыкі “Вязанка” Вяззеўскага СДК.
Самадзейнымі артыстамі, якія пазмагаюцца за перамогу ў намінацыі “Лепшы
аматарскі калектыў і выканаўца”, створана яркая тэматычная праграма, якая
ўключае ў сябе творы беларускіх аўтараў, народную музыку, песні і танцы.
Дарэчы, абавязковая ўмова конкурсу — жывое выкананне. Майстры і ўмельцы
падрыхтавалі творчыя работы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на тэму
“Купальская кветка”, выкананыя ў розных тэхніках: вышыўку, ткацтва, выцінанку,
бісера-пляценне, саломапляценне і іншыя.

У рамках свята адбу-дзецца гала-канцэрт “Купалле
над Дняпром”. Менавіта гэтая магутная рака стане свайго роду сімвалам, які
аб’ядноўвае многіх удзельнікаў з Магілёўскай, Гомельскай, Віцебскай, Кіеўскай і
Смаленскай абласцей. Будуць працаваць рамесныя падворкі ўсіх раёнаў вобласці.
На малую сцэну ў Александрыі выйдуць лепшыя самадзейныя калектывы аграгарадкоў
вобласці.

Мерапрыемства супадае са святкаваннем Купалля,
таму ў праграме таксама будуць кастры, вянкі, катанне на конях і іншыя
купальскія забавы.

Дарэчы, уваход на свята бясплатны — тут можа
пабываць кожны жадаючы. У гэты дзень да Александрыі пусцяць дадатковы
дызель-цягнік, а са Шклова будуць арганізаваны спецыяльныя аўтобусныя рэйсы.

 

Последние новости

Общество

Осень – только на календаре. Прогноз погоды на неделю с 8 по 14 сентября

8 сентября 2025
Читать новость
Общество

30 сентября с 11.00 до 13.00 по адресу: г.Осиповичи, ул.Дмириева,8 состоится республиканская ярмарка вакансий для пожилых и граждан, имеющих рабочую группу инвалидности

8 сентября 2025
Читать новость
Власть

Общение с людьми, законопроекты, продвижение интересов страны. Лукашенко принял с докладом Сергеенко

8 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 8 сентября для всех знаков зодиака

8 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

В Осиповичском районе утонул рыбак

8 сентября 2025
Читать новость
Общество

Общий стаж работы семьи Тарновских-Ремень в Осиповичском районе газоснабжения филиала “Бобруйское производственное управление” РУП ”Могилёвоблгаз” — 62 года

7 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем