Тканыя сакрэты з “Чароўнага куфра” №35

«Раней з лёну ткалі самыя бедныя,
цяпер — самыя багатыя…»

Адна з удзельніц семінара.

Усё часцей замест слоў «рукадзелле” ці
«рамяство” можна пачуць англіцызм «хэнд-мэйд” — «зроблены рукамі” — сутнасць
вышыўкі ці ганчарства ад такой замены тэрмінаў не мяняецца, аднак набывае ўжо
іншую сэнсавую афарбоўку. «Хэнд-мэйд” — гэта не фабрычная, але ручная
вытворчасць, якая ў выніку дае ўнікальныя вырабы. Рукадзелле ж з рамяством —
старажытныя народныя заняткі, якімі нашыя продкі займаліся пераважна вымушана і
якімі сёння мала хто з нас цікавіцца.

Адчуваеце розніцу паміж унікальным і састарэлым?
Таму на Беларусі ўсяго некалькі крам, якія рэалізуюць самаробныя рэчы. Аднак
апошнім часам сітуацыя стала мяняцца ў лепшы бок. Пераконвае ў гэтым і серыя
абласных семінараў па ткацтве пад назвай «Чароўны куфар”. Адзін з якіх днямі
прайшоў менавіта ў нашым раённым Цэнтры народных рамёстваў.

Сюды прыехалі майстрыхі з Магілёва, Горак,
Касцюковічаў і Хоцімска, каб падзівіцца на дасягненні метадыста цэнтра, а ў
вольны час — ткачыхі, Аляксандры Рыбак. І гэта не першыя яе госці. У цэнтры ўжо
пабывала Магілёўскае тэлебачанне, якое зняло 9-хвілінны фільм пра Аляксандру ў
рамках цыкла перадач «Terra Historica”. Былі яшчэ журналісты з «Талакі”, а
нядаўна Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і
культурна-асветнай работы падрыхтавана рэкламнае выданне «Традыцыйнае ткацтва
Магілёўшчыны”.

У кожнай ткачыхі заўжды былі свае сакрэты
майстэрства, якія перадаваліся ў спадчыну дзецям, але ў сярэдзіне ХХ стагоддзя
з-за незапатрабаванасці — з’явіліся ж машыны! — забыліся. Вось сёння жанчыны і
сустракаюцца, каб абмяняцца інфармацыяй, якую здабываюць па кавалачках. Так,
напрыклад, на гэтым семінары Аляксандра паказала, як снуе ніткі і робіць мохры.
У адказ горацкая ткачыха Ганна Жураўлёва падзялілася до-сведам ткацтва паясоў
«на ніту”. Між іншым, у Горацкай дзіцячай школе мастацкіх рамёстваў працуюць
цэлыя два класы па ткацтве.

— Часам баюся паказвацца на вочы настаўнікам, —
адзначыла Ганна Аляксандраўна. — Бывае, што дзеці ўрокі не рыхтуюць, а
праседжваюць суткамі за станком!..

Але такое здараецца нячаста, Магілёўшчына толькі
ўзяла кірунак на распаўсю-джванне ткацтва, пакуль у вобласці толькі восем
спецыялістаў. Ці плануецца стварэнне ў нашым Цэнтры народных рамёстваў класа па
ткацтве, каб Аляксандра Рыбак змагла перадаць сваё майстэрства іншым?

— Клас — не, а вось адпаведны гурток запрацуе,
мяркуем, з новага навучальнага года, — сведчыць начальнік аддзела культуры
райвыканкама Ірына Раманчук.

Ганна МАЦКЕВІЧ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 19 сентября для всех знаков Зодиака

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем