Тэатральна-мастацкі аддзел раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі мае пяць сваіх гурткоў. Атрымалася патрапіць на заняткі “Калейдаскопа”, які дзейнічае ў райцэнтры і ўваходзіць ва ўзорную студыю “Лялька”.
Хлопчыкі і дзяўчынкі — а наведвае гурток 12 чалавек — з розных школ і класаў, але ўжо з першых хвілін размовы стала ясна, што ёсць рэчы, якія іх аб’ядноў-ваюць: цікавасць да тэатра і жаданне самавыяўлення. Для многіх удзельнікаў “Калейдаскопа” пастаноўка “Як павучок чарапашку выратаваў” стала першай і лёсавызначальнай: сцэна пакарылася! Акрамя таго, што юныя артысты з “павучком” разоў 15 выступалі ў горадзе, яны прымалі выніковы ўдзел у абласным, рэспубліканскім і міжнародным конкурсах. I адусюль прывезлі дыпломы: з Магілёва — за лепшую рэжысуру, з Мінска — за касцюмы і лепшую жаночую ролю, з Брэста — дыплом лаўрэатаў II ступені.
Якія шляхі-дарожкі вядуць у гурток? 5-класнікам з гімназіі Цімафею Логвіну і Юліі Саўковай параілі гэты цікавы занятак іх мамы. Дар’я Саковіч з 7 “В” класа СШ № 3 даўно марыла стаць актрысай, і пакуль што спасціжэнне сцэнічных сакрэтаў вельмі захапляе. Гімназістка Яна Сладзікава прыйшла за кампанію з сяброўкай, ды так і засталася.
Што дае дзецям тэатр? Дзіяна Ястрэмская лічыць, што гэта мастацтва, якое дазваляе крэатыўна праводзіць вольны час, першакласнік Iван Браганец упэўнены, што заняткі дапамагаюць стаць “гаварыльным”, Юльяна Вараўко на тэатральных занятках развівае свае творчыя здольнасці, сцэна дапамагае дзяўчынцы стаць больш упэўненай, пераадолець сарамлівасць.
— Зараз падабралася моцная творчая трупа, — расказвае пра дзяцей кіраўнік гуртка і загадчык тэатральна-мастацкага аддзела Ларыса Трыбуць. — Калі бачыш вынікі, працаваць прыемна ўдвайне. Тэатр — маленькі су-свет. З цягам часу ён змяняе свае формы, але не прызначэнне. Перавагу аддаю класічным пастаноўкам: заўважана на практыцы, што менавіта класіка мае найбольшы выхаваўчы ўплыў. Чым дзецям падабаецца тэатр? Ён пашырае кругагляд, дазваляе да-крануцца да іншага часу і свету. Тэатр — гэта таксама жыццё, а яшчэ дакладней — лепшы яго бок, напоўнены фантазіяй і дабрынёй.
“Ох і залатая табакерка” — так называецца пастаноўка, над якой зараз працуе “Калейдаскоп”. Думаецца, яна будзе не менш яркай, чым папярэдняя.
Проезд в маршрутках из Осиповичей в Минск подорожал
18 августа 2025
Общество
Облака, дожди, туманы. Прогноз погоды на неделю с 18 по 24 августа
18 августа 2025
Общество
Управление по труду, занятости и социальной защите Осиповичского райисполкома предлагает безработным профобучение, переподготовку по следующим профессиям
18 августа 2025
Общество
Заместитель генерального директора РУП “Могилёвоблгаз” проведет выездной личный прием граждан
18 августа 2025
Общество
Управление по труду, занятости и социальной защите Осиповичского райисполкома