Ствараем прыгажосць №9

Многія юныя асіпаўчане добра ведаюць клуб
«Факел”, дзе не адзін дзясятак гадоў працуюць шматлікія цікавыя гурткі.
Мена-віта адсюль выйшла не адно пакаленне людзей, якім прывіваліся разнастайныя
творчыя навыкі. Напрыклад, праз гурток «Народныя промыслы” за час яго існавання
прайшло багата падлеткаў, якія цікавіліся салома- і бісера-пляценнем, макрамэ і
вышыўкай. Каля дваццаці гадоў узначальвае яго Людміла Мацюхова — жанчына, як
кажуць, майстар на ўсе рукі. Так склалася ў яе жыцці, што дзякуючы сваім
дзіцячым захапленням, якім навучылася ад матулі — выкладчыцы гурткоў пры
колішнім Доме піянераў, Людміла Мікалаеўна стала таксама вы-сакакласным
спецыялістам. Для яе гэта адначасова і хобі, і прафесія. Добра валодае рознымі
рукадзельнымі штучкамі і яе дачка, якой па роду сваёй прафесіі часта даводзіцца
выязджаць за мяжу. У якасці прэзенту сябрам і знаёмым дзяўчына часта бярэ з
сабою рэчы, зробленыя сваімі рукамі…

Гурткоўцы сённяшняга пакалення, для якіх дзверы
любімага пакоя, дзе адбываецца творчы працэс, амаль штодня адчынены, уважліва
сочаць за рухамі любімага настаўніка, каб атрымалася ўсё на выдатна. Калі
напачатку ў кагосьці нешта не атрымоў-ваецца, то ў любую мінуту на дапамогу
прыходзіць Людміла Мікалаеўна.

Часам на заняткі збіраюцца дзеці рознага
ўзросту. Але гэта ніколькі не перашкаджае творчаму працэсу. Наадварот, паміж
імі наладжаны сяброўскія ўзаемаадносіны. У ходзе работы можна слухаць ціхую
музыку, браць парады адзін у аднаго, ціхенька весці гутарку. Свае работы юныя
творцы з задавальненнем выкарыстоўваюць у якасці падарункаў родным, сябрам.
Падчас арганізацыі розных выстаў з ахвотай у іх удзельнічаюць.

— Нам падабаецца сама атмасфера гуртка, —
гаворыць 6-класніца СШ № 1 Вольга Цераш. — Тут не толькі вучышся карыснай
справе, але і набываеш сяброў-аднадумцаў, з якімі можна абмеркаваць навіны,
падзяліцца новым узорам.

Старшакласнікі-гурткоўцы, прыходзячы на заняткі,
атрымліваюць сапраўдную рэлаксацыю пасля напружанага школьнага дня. Яны лічаць,
што лепшай тэрапіі ад стомленасці не існуе. А ў дарослым жыцці, калі стануць
гаспадынямі асабістых кватэр, дзяўчаты змогуць іх прыгожа аздобіць. Ды і наогул
жыццё падаецца больш цікавейшым і насычаным, калі ты сам умееш стварыць вакол
сябе прыгожае!

Ніна ВІКТОРЧЫК.

 

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем