Стары “вініл” для маладых меламанаў Слухайце айчынныя грампласцінкі! 19.02.10, № 13

Сярод маладых землякоў багата меламанаў, чые густы не
задавальняе асартымент мясцовай музычнай інфраструктуры, таму яны звяртаюцца да
паслуг сталічных крам ці Інтэрнэту. Аднак ёсць у Асіповічах «схованка”
рарытэтных і рэдкіх запісаў, пра якую мала хто з моладзі ведае: калекцыя
вінілавых пласцінак у бібліятэках горада. Для тых, каго цікавяць старыя запісы
беларускіх выканаўцаў, — агляд паліц цэнтральнай гарадской бібліятэкі.

Прыхільнікі аўтэнтычнай музыкі знойдуць тут запісы
этнаграфічнага ансамбля вёскі Ананчыцы Салігорскага раёна, выдадзеныя ў 1982
годзе тыражом у тысячу экземпляраў. Ёсць таксама каляндарныя песні беларускага
Палесся ў выкананні фальклорнага ансамбля сяла Казацкія Балсуны 1983 года
выпуску, наклад — 5 тысяч.

У 1990 годзе на паліцы бібліятэкі паступілі дзве
пласцінкі з 10-тысячнага тыражу альбома «28-я зорка” рок-гурта «Мроя”, толькі,
на жаль, адзін з экземпляраў першапачаткова быў сапсаваны. Побач стаіць
«Хіт-парад «Беларускай маладзёжнай” (1989 г.) — праект журналіста Віталя Сямашкі,
здзейснены пры падтрымцы радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная”, Беларускага
дома грампласцінак, рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра «Арыенцір” і рэдакцыі
газеты «Знамя юности”. На пласцінку патрапілі гурты, за якія галасавалі
радыё-слухачы: «Бонда”, «Уліс”, «Сузор’е”, «Верасы”, «Рэй”, «Мясцовы час” і
г.д. Беларускі дом грампласцінак зрабіў заказ «Мелодии”, якая пры-слала сваіх
гукарэжысёраў і апаратуру, каб запісаць першыя беларускія поп-рок калектывы.

А вось «Песняры” былі настолькі вядомымі, што
запісваліся адразу ў Маскве. Першыя выдадзеныя альбомы датуюцца 1971 годам.
Пласцінка «Зачарованная моя” (1983
г
.), якая маецца ў наяўнасці, мела тыраж 14.200
асобнікаў. Варта адзначыць, што паміж запісам і выхадам кампазіцый магло
прайсці некалькі гадоў.

Для прыхільнікаў поп-музыкі 80-х і пачатку 90-х гадоў
у асартыменце ёсць запісы Я.Паплаўскай і А.Ціхановіча, калі яны ўваходзілі ў
гурт «Счастливый случай”. Пласцінка 1990 года выдадзена тыражом у 60 тысяч
асобнікаў.

Маецца анталогія савецкага джаза 1988 года «Прощай,
любовь” у выканан-ні джаз-аркестра БССР пад кіраўніцтвам вядомага Эдзі Рознера.
Наклад — 3.400.

З 30-х гадоў ХХ ст. у Беларусь прыязджалі маскоўскія
перасоўныя брыгады і запісвалі лепшых салістаў. І менавіта ў Маскве сёння
змяшчаецца залаты фонд нашай музычнай класікі — на «вініле” і васковых
грам-арыгіналах. Кандыдатаў на запіс выбірала Міністэрства культуры Беларусі,
і, пераважна, гэта былі народныя калектывы. «Рэперткам” за-цвярджаў спіс, і раз
на два гады ў Мінск прыязджаў аўтобус з апаратурай, і на працягу двух тыдняў на
месцы пісаліся фанаграмы. У 50-х гадах у нас былі ўжо 2 свае камбінаты па
вытворчасці пласцінак, але лепшыя групы па-ранейшаму запіс-валіся на маскоўскай
«Мелодии”.

Ганна ФАРЫДОВІЧ.

Последние новости

Профилактика

Как минимизировать риски для жизни и здоровья в период неустойчивых погодных условий

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

У сяброўстве з друкаваным словам

16 февраля 2026
Читать новость
Производство

Рентген для цистерн и ультразвук для швов. Репортаж из лаборатории неразрушающего контроля Осиповичского завода транспортного машиностроения

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

В Осиповичском районе проходит Неделя нулевого травматизма

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 16 февраля для всех знаков Зодиака

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем