Радуціцкім сельскім клубам не першы год кіруе Наталля Мельнік. Яна зацікаўлена, каб жыхары роднай вёскі цікава і насычана праводзілі вольны час. Для дзяцей тут працуюць розныя гурткі. Людзі старэйшага ўзросту наведваюць аматарскія аб’яднанні па інтарэсах. Жанчыны, якіх цікавяць сакрэты прыгатавання смачных страў, рукадзелля і шмат чаго іншага, аб’ядналіся, напрыклад, у суполку “Чараўніца”.
Існуе ва ўстанове і калектыў мастацкай самадзейнасці “Весялухі”, які ўтварыўся больш за 10 гадоў таму. За гэты час неаднаразова мяняўся яго склад, акампаніятары, рэпертуар. Сёння ў ім спявае 7 чалавек: Раіса Васільева, Святлана Якушава, Людміла Мірончык, Зоя Ерка, Ганна Ярашэвіч, Наталля Астрэйка і гаспадыня клуба. Музычнае суправаджэнне ажыццяўляе Вольга Шыкаловіч.
— Асноўны напрамак дзейнасці — выкананне народных песень, а таксама музычных твораў з рэпертуару “зорных” артыстаў, чые кампазіцыі карыстаюцца папулярнасцю сярод насельніцтва, — гаворыць Вольга Якаўлеўна. — Да канцэртаў рыхтуемся старанна, каб не сорамна было перад гледачамі. Любім выяз-джаць са святочнымі праграмамі ў суседнія пасяленні, дзе няма клубаў, — як зараз кажуць, у неперспектыўныя вёскі, у якіх у асноўным жывуць людзі пенсійнага ўзросту.
Дарэчы, днямі ў рэдакцыю “раёнкі” патэлефанавалі жыхары Свіханава і з захапленнем расказалі аб цудоўным канцэрце, які прывезлі ў вёску “Весялухі”. Па іх словах, калі не браць ва ўлік тэлевізар, то нячаста аднавяскоўцам даводзіцца слухаць выступленні артыстаў. Прыезд калектыву мастацкай самадзейнасці з Радуціч стаў сапраўдным святам.
— Акрамя такіх выступленняў, арганізуем праграму, разлічаную на канкрэтнага чалавека, — працягвае расказ Шыкаловіч. — Некаторыя людзі па шэрагу прычын не могуць прыйсці да месца правядзення канцэрта, тады па просьбе прыходзім да іх у хату і там пяём. Такая форма работы запатрабаваная і неабходная: у любым узросце хочацца цеплыні і ўвагі. І, калі бычыш, што вочы гледачоў свецяцца, хочацца працаваць з падвоенай сілай.
Подробности переговоров и закрытых встреч Лукашенко с бизнес-кругами Китая
2 сентября 2025
Общество
Футбол. Первая лига. ФК “Орша” — ФК “Осиповичи” — 2:2
2 сентября 2025
Общество
5 сентября Комитет госконтроля Могилёвской области проведет горячую линию
2 сентября 2025
Общество
На палетках — чысціня. У Асіповіцкім раёне завершана ўборка зерневых
2 сентября 2025
Общество
Как государство помогает выпускникам со свободным дипломом. Разъясняет главный специалист отдела труда и занятости населения управления по труду, занятости и соцзащите Осиповичского райисполкома