Спяшайцеся ўбачыць!

У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі днямі
адкрылася персанальная выстаўка самадзейнага мастака Алега Малахоўскага, якую
ініцыіраваў намеснік дырэктара Асіповіцкага доследнага лясгаса Аркадзій
Новікаў. Якая сувязь паміж ім і арганізаванай выстаўкай?

Усё проста: Алег Дзмітрыевіч працуе ляснічым
Цэльскага лясніцтва, а каму, як не галоўнаму ідэолагу прадпрыемства, ведаць пра
сваіх падначаленых усё да кроплі, у тым ліку і чым займаюцца ў вольны час?
Даведаўшыся пра самабытны талент Малахоўскага, Аркадзій Аркадзьевіч і расказаў
пра гэта кіраўніцтву аддзела культуры. Разам і вырашылі: утойваць такі скарб ад
вока асіпаўчан нельга, людзі павінны атрымаць асалоду ад цудоўна выпісаных
пейзажаў. Тым больш, што яны такія родныя і блізкія, ад іх сыходзіць магутная
энергетыка, і адчуванне такое, як быццам бы на гэтых палотнах твае рэчка і лес.

Тыя, хто быў на ад-крыцці выстаўкі, пацвердзілі
першаснае адчуванне яе арганізатараў. Апынуўшыся ў экспазіцыйных залах, адразу
ж губляеш сувязь з рэаліямі сённяшняга дня. На задні план адступаюць усе праблемы,
забываюцца крыўды і наступае супакаенне. Душа пачынае спяваць ад чысціні і
светласці, убачаных на палотнах. І разумееш, што напісаў іх сапраўдны творца.
Нельга застацца абыякавым ад “Ночной грозы”, “Осени на Свислочи”, “Зимнего
вечера”, “Букета сирени”…

Як жа ўдалося яму захапіць у палон гледача?

Аказваецца, усё прос-та: трэба моцна любіць
родную старонку і не толькі мець талент, але многа працаваць, каб дасягнуць
жадаемага. Гэта і рабіў усё жыццё Малахоўскі. І, як вынік, на свет нарадзілася
больш за паўтысячы карцін, каля сотні з якіх знаходзіцца ў прыватных калекцыях
яго сяброў і людзей, якія жывуць далёка за межамі нашай краіны, у тым ліку
Кітаі, Англіі, Польшчы, Германіі, Ізраілі.

— Колькі сябе памятаю — малюю, — сказаў падчас
урачыстага адкрыцця выстаўкі Алег Дзмітрыевіч. — Бацькі былі не надта багатыя,
але, бачачы маё захапленне, стараліся ўсё ж купіць каляровыя алоўкі, фарбы і
альбом. Дарэчы, мама, валодаючы пэўнымі творчымі здольнасцямі да малявання,
вучыла таму, што сама ўмела. Упершыню атрымаў пахвалу за добрыя малюнкі ад
настаўніка — і быццам крылы выраслі. Менавіта тады і ўзнікла мара набыць прафесію
мастака. Двойчы спрабаваў паступіць у спецыяльныя навучальныя ўстановы, але, на
жаль, не атрымалася — патрабаванні былі жорсткія.

Паколькі надта любіў лес, стаў студэнтам
факультэта лясной гаспадаркі тэхналагічнага інстытута ў Мінску. З фарбамі ж не
разлучаўся. Першы пейзаж напісаў у час студэнцкай “бульбы” — закінуты вясковы
домік, які ўразіў сваёй адзінотай. Затым вырашыў стварыць аўтапартрэт: калі
буду падобным на сябе, значыць, нешта ўмею. Атрымалася няблага. Жывучы ў
сталіцы, наведваў клуб сама-дзейных мастакоў, якія дзяліліся вопытам — так
шліфаваў майстэрства.

Давялося працаваць пасля заканчэння інстытута ў
экспедыцыях па Бураціі, Краснаярскаму краю, Кастрамской вобласці і роднай
Беларусі. Уражан-ні ад убачанага перадаваў пры дапамозе пэндзля і фарбаў. Калі
трапіў на Асі-повіччыну, зразумеў, што прыгажэйшых краявідаў няма нідзе. І вось
больш за 20 гадоў пішу прыроду, з якой сутыкаюся штодня — і кожны раз яна
непаўторная. Некаторыя карціны адлюстравалі месцы, якіх з-за тэхнічнага
пераўладкавання тэрыторыі ўжо няма. А на палотнах яны жывуць — нашчадкам на
памяць.

Майстэрства Алега Малахоўскага высока ацанілі
ўсе прысутныя на прэзентацыі. У тым ліку намеснік старшыні райвыканкама
Аляксандр Шаўлюга і начальнік аддзела культуры Ірына Раманчук, якая прапанавала
мастаку далейшае цеснае су-працоўніцтва. Што ж, як кажуць, старт дадзены добры.
I тыя, хто наведае вы-стаўку карцін Алега Дзмітрыевіча, ніколькі не пашкадуюць
аб гэтым. Хутчэй — наадварот, узбагацяць сябе незабыўнымі станоўчымі эмоцыямі.

Уражаннямі дзялілася

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Власть

Лукашенко предложил механизм совместной работы государственных и частных фармпредприятий

15 августа 2025
Читать новость
Власть

“Здесь мы можем преуспеть”. Лукашенко ориентирует на активное развитие в стране биофармацевтики

15 августа 2025
Читать новость
Общество

Председатель Бобруйского межрайонного комитета госконтроля проведет прямую линию и прием граждан в Осиповичском районе

15 августа 2025
Читать новость
Профилактика

Обеспечим безопасность на кухне!

15 августа 2025
Читать новость
Профилактика

С 15 по 17 августа на территории Осиповичского района проводится профилактическое мероприятие под девизом «Соблюдаем ПДД на двух колёсах!»

15 августа 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ураджай-2025. Жніво ў лічбах

15 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем