Шматпрофільная і прадуктыўная дзейнасць №17-18

У наш час інтэрнэт стварае сур’ёзную канкурэнцыю
не толькі паштовым службам, але і бібліятэкам. Каб не губляць кліентаў, яны
мусяць не адставаць ад тэхнічнага прагрэсу і прапаноўваць паслугі, якія нельга
выканаць з дапамогай «сусветнага павуціння”. Асіповіцкая цэнтралізаваная
бібліятэчная сістэма актыўна карыстаецца сучаснымі тэхналогіямі і імкнецца
забяспечыць доступ да інфармацыі ўсім жыхарам раёна. У 2010 г. гэтая структура
выканала ўсе даведзеныя паказчыкі і рэалізавала нямала ўласных праектаў.

— Сёння мы абслугоўваем 27 тысяч чытачоў —
52,5% насельніцтва Асіповіччыны, — кажа дырэктар ЦБС Анжэла Хлус. — Прадстаўляем
магчымасць азнаёміцца са свежай прэсай і апошнімі кніжнымі навінкамі нават тым,
хто не можа наведваць стацыянарную бібліятэку.

У сельскай мясцовасці ўтворана 8 бібліятэчных
пунктаў. Па ўсёй Асіповіччыне працуюць 32 кніганошы, якія абслугоўваюць на даму
інвалідаў і састарэлых людзей.

У самыя аддаленыя паселішчы пастаянна наведваецца
бібліёбус. Летась зрабілі 76 выездаў, абслужылі 414 чалавек. Фонд «бібліятэкі
на колах” складае больш за 2 тысячы найменняў кніг, відэакасет, СД-дыскаў,
беларускай і расійскай перыёдыкі. Працаўнікі бібліёбуса могуць знайсці для
вяскоўцаў любую інфармацыю з дапамогай бесправаднога інтэрнэту, раздрукаваць і
заламініраваць фота-здымкі, паштоўкі, календары.

Сярод самых цікавых леташніх праектаў варта
вылучыць наступныя. Да Дня ведаў нашы метадыс-ты стварылі арыгінальную
відэапрэзентацыю «Мая Радзіма — Беларусь”. Па раённым радыё прайшоў цыкл
перадач «Гісторыя ў асобах”. У час месячніка «Мы памятаем пра вас, салдаты”
нашы юныя чытачы віншавалі ўдзельнікаў вайны, а бібліятэкары правялі акцыю —
букросінг: збіралі ад асіпаўчан ваенную літаратуру, якую ўручылі ветэранам.

Зроблены капітальны рамонт нашых устаноў у
Вяззі, Ясені, Осаве. У Пратасевічах стала працаваць выпускніца Магілёўскага
бібліятэчнага тэхнікума Вераніка Пузік. ЦБС закупіла новыя камп’ютары для 2 гарадскіх
і 2 сельскіх бібліятэк. Такім чынам з 25 сельскіх устаноў ужо камп’ютарызавана
21, сярод іх 15 — у аграгарадках. Пры бібліятэках адкрылася 10 новых гурткоў па
інтарэсах.

Летась за аказанне платных паслуг ЦБС атрымала
амаль 58 млн. рублёў. Усе бібліятэкі цалкам выканалі планы па платных паслугах.
У прыватнасці сельскія ўстановы зарабілі 17 млн. Медыя-тэка ў другой гарадской бібліятэцы
«прынесла” 320 тысяч, агенцтва святочнага настрою, якое займаецца правядзеннем
свят з удзелам лялек-веліканаў, — амаль 3 мільёны.

Бізнес-план ЦБС на гэты год займае 17 старонак.
Што ў ім самае цікавае? У кожнай бібліятэцы з’явяцца банкі ідэй, дзе чытачы
змогуць пакінуць свае прапановы па ўдасканаленню нашай дзейнасці. У Асіповічы
пры-едуць абмяняцца вопытам калегі з сельскіх бібліятэк Старадарожскага раёна.
Метадысты працягнуць складаць традыцыйны «Каляндар знамянальных дат
Асіповіччыны”. Збіраемся ўвесці новыя віды платных паслуг: стварэнне
мультымедыйнай прэзентацыі, капіраванне графічнай і тэкставай інфармацыі на
флэшку, афарм-ленне тытульнага ліста да работы. Карацей, будзем старацца, каб
гэты год стаў больш прадуктыўным за мінулы.

Запісала Вольга ЖАРНАСЕК.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость