Шматпрофільная і прадуктыўная дзейнасць №17-18

У наш час інтэрнэт стварае сур’ёзную канкурэнцыю
не толькі паштовым службам, але і бібліятэкам. Каб не губляць кліентаў, яны
мусяць не адставаць ад тэхнічнага прагрэсу і прапаноўваць паслугі, якія нельга
выканаць з дапамогай “сусветнага павуціння”. Асіповіцкая цэнтралізаваная
бібліятэчная сістэма актыўна карыстаецца сучаснымі тэхналогіямі і імкнецца
забяспечыць доступ да інфармацыі ўсім жыхарам раёна. У 2010 г. гэтая структура
выканала ўсе даведзеныя паказчыкі і рэалізавала нямала ўласных праектаў.

— Сёння мы абслугоўваем 27 тысяч чытачоў —
52,5% насельніцтва Асіповіччыны, — кажа дырэктар ЦБС Анжэла Хлус. — Прадстаўляем
магчымасць азнаёміцца са свежай прэсай і апошнімі кніжнымі навінкамі нават тым,
хто не можа наведваць стацыянарную бібліятэку.

У сельскай мясцовасці ўтворана 8 бібліятэчных
пунктаў. Па ўсёй Асіповіччыне працуюць 32 кніганошы, якія абслугоўваюць на даму
інвалідаў і састарэлых людзей.

У самыя аддаленыя паселішчы пастаянна наведваецца
бібліёбус. Летась зрабілі 76 выездаў, абслужылі 414 чалавек. Фонд “бібліятэкі
на колах” складае больш за 2 тысячы найменняў кніг, відэакасет, СД-дыскаў,
беларускай і расійскай перыёдыкі. Працаўнікі бібліёбуса могуць знайсці для
вяскоўцаў любую інфармацыю з дапамогай бесправаднога інтэрнэту, раздрукаваць і
заламініраваць фота-здымкі, паштоўкі, календары.

Сярод самых цікавых леташніх праектаў варта
вылучыць наступныя. Да Дня ведаў нашы метадыс-ты стварылі арыгінальную
відэапрэзентацыю “Мая Радзіма — Беларусь”. Па раённым радыё прайшоў цыкл
перадач “Гісторыя ў асобах”. У час месячніка “Мы памятаем пра вас, салдаты”
нашы юныя чытачы віншавалі ўдзельнікаў вайны, а бібліятэкары правялі акцыю —
букросінг: збіралі ад асіпаўчан ваенную літаратуру, якую ўручылі ветэранам.

Зроблены капітальны рамонт нашых устаноў у
Вяззі, Ясені, Осаве. У Пратасевічах стала працаваць выпускніца Магілёўскага
бібліятэчнага тэхнікума Вераніка Пузік. ЦБС закупіла новыя камп’ютары для 2 гарадскіх
і 2 сельскіх бібліятэк. Такім чынам з 25 сельскіх устаноў ужо камп’ютарызавана
21, сярод іх 15 — у аграгарадках. Пры бібліятэках адкрылася 10 новых гурткоў па
інтарэсах.

Летась за аказанне платных паслуг ЦБС атрымала
амаль 58 млн. рублёў. Усе бібліятэкі цалкам выканалі планы па платных паслугах.
У прыватнасці сельскія ўстановы зарабілі 17 млн. Медыя-тэка ў другой гарадской бібліятэцы
“прынесла” 320 тысяч, агенцтва святочнага настрою, якое займаецца правядзеннем
свят з удзелам лялек-веліканаў, — амаль 3 мільёны.

Бізнес-план ЦБС на гэты год займае 17 старонак.
Што ў ім самае цікавае? У кожнай бібліятэцы з’явяцца банкі ідэй, дзе чытачы
змогуць пакінуць свае прапановы па ўдасканаленню нашай дзейнасці. У Асіповічы
пры-едуць абмяняцца вопытам калегі з сельскіх бібліятэк Старадарожскага раёна.
Метадысты працягнуць складаць традыцыйны “Каляндар знамянальных дат
Асіповіччыны”. Збіраемся ўвесці новыя віды платных паслуг: стварэнне
мультымедыйнай прэзентацыі, капіраванне графічнай і тэкставай інфармацыі на
флэшку, афарм-ленне тытульнага ліста да работы. Карацей, будзем старацца, каб
гэты год стаў больш прадуктыўным за мінулы.

Запісала Вольга ЖАРНАСЕК.

Последние новости

Культура

Районный историко-краеведческий музей участвует в IV Республиканской акции «Вандруй. Адчуй. Натхняйся»

20 мая 2025
Читать новость
Власть

“Разруха не в клозетах, а в головах”. Лукашенко указал на упущения в наведении порядка словами классика

20 мая 2025
Читать новость
Власть

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
Образование

Осиповчанка Анастасия Яцышена заняла 2 место в личном зачёте республиканских соревнований по летнему многоборью

20 мая 2025
Читать новость
Общество

Сегодня в зале заседаний райисполкома состоялась 14 сессия депутатов 29 созыва

20 мая 2025
Читать новость
Армия

Как рассказали в военном комиссариате Осиповичского и Кличевского районов, мероприятия призыва граждан на военную службу — срочную и в резерве — подходят к завершению

20 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем