Шчадроўкі ў Карытным

Традыцыйны для Беларусі абрад калядавання, які
ладзіўся на нашай зямлі на працягу стагоддзяў, не згубіў сваёй папулярнасці і
зараз. Доказ таму — свята “Шчадроўкі”, якое арганізоўваецца на Асіповіччыне
больш за 15 гадоў запар. Сёлета калядны фэст прайшоў у вёсцы Карытнае, дзе
сабраліся народныя мастацкія калектывы з Асіповіч, Вяззя, Каўгароў і Карытнага:
“Дзівакі”, “Люлечка”, “Вязанка”, “Весялухі”, “Капрыз”, “Сваякі”, “Крынічка”.

Пачалося калядаванне з шэсця ўдзельнікаў па
вуліцах Карытнага. Падчас яго самадзейныя артысты заходзілі ў хаты да жыхароў
вёскі і ладзілі там сапраўдныя майстар-класы па пастаноўцы абавязковай часткі
святочнай праграмы: правя-дзенні вясёлага тэатралізаванага прадстаўлення пра
Казу і Мядзведзя.

Месцам збору калядоўшчыкаў была вызначана
пляцоўка каля мясцовага Дома культуры. Тут яны пелі, танцавалі, ладзілі розныя
гульні. Калі ж у канцэртнай зале сабраліся гледачы, гаспадары сцэнічнай хаты
Васіль і Ганна выйшлі з СДК з падносам калядных пры-смакаў і запрасілі гасцей і
ўдзельнікаў “Шчадровак” на святочны канцэрт.

Па яго заканчэнні з падзякамі і віншаваннямі
прыхільнікам фальклору выступілі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр
Шаўлюга, начальнік аддзела культуры Ірына Раманчук і старшыня Карытненскага
выканкама Тамара Сташэў-ская, а кіраўнікі народных калектываў атрымалі дыпломы
і падарункі за зберажэнне народных традыцый.

 

Последние новости

Общество

Миру — мир. Многополярный.

28 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко отметил хорошую работу крестьян в этом году

28 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко назвал урожай на полях достойным, несмотря на непростой год

28 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о хранении и реализации картофеля: нужно на полную катушку подключать торговые сети

28 августа 2025
Читать новость
Общество

Осиповичская дистанция пути транспортного РУП «Могилевское отделение Белорусской железной дороги» совместно с РОВД и ВОХР информирует

28 августа 2025
Читать новость
Общество

Ремонт теплотрассы оставит осиповчан без горячей воды

28 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем