С.Саханчук: “Яны сыходзяць, а мы не заўважаем. Яны пакідаюць, а мы страчваем…” (№ 19)

На
Гомельшчыне, радзіме Сцяпана Саханчука, да гэтага часу праводзіцца архаічны
абрад “Пахаванне стралы”. Прыпадае ён на 40-ыя суткі пасля Вялікдня —
“замыкаючы” зіму і “адмыкаючы” лета, і спрыяе багатаму ўраджаю. На жаль,
носьбітаў традыцыі штогод застаецца ўсё менш. Летась абрад як аб’ект
нематэрыяльнай спадчыны ўзяты пад ахову ЮНЕСКА. Аднак ці зможа дапамагчы нават
такая сур’ёзная арганізацыя ў сітуацыі, калі традыцыя не знаходзіць маладых
паслядоўнікаў? Аб тым, наколькі эфектыўна захоўваецца наша культурная спадчына
сёння, у тым ліку і на Асіповіччыне, якім чынам і кім гэтае захаванне
здзяйсняецца і распавядае ён — “пажыццёвы” канцэртмайстар, спецыяліст па баянах
і кантрабасах.

 

Музычныя вандроўкі

Падчас
нядаўніх “Калядных шчадровак” Сцяпан Сававіч атрымаў ад аддзела культуры
Грамату за вялікі ўклад у адраджэнне нацыянальнай культуры Асіповіччыны. У чым
жа выяўляецца гэта?

За яшчэ не
скончаную кар’еру канцэртмайстар “прапусціў” праз свае рукі багата калектываў.
Пасля заканчэння Магілёўскага культ-асветвучылішча стаў акампаніятарам у
раённым Доме культуры, дзе затрымаўся, аднак, нядоўга.

— Захацелася
вясковай “экзотыкі”, — распавядае ён. — Таму перабраўся ў Крамокскі клуб, дзе з
бабулямі арганізаваў першы ў сваім жыцці калектыў — “Вячоркі”. З намі нярэдка
выступалі “Шамакі”: бацька і два сыны, якія гралі на інструментах узростам у
два стагоддзі. І тыя, і другія выконвалі музыку, перанятую ад прадзедаў і
прабабак, — аўтэнтычную. У сярэдзіне 1980-х і напачатку 1990-х гадоў такіх
калектываў у раёне заставалася нямала. Аднак паступова іх месца займалі
выканаўцы стылізаванага фальклору.

У 1984 годзе
па ўласнай просьбе канцэртмайстар перавёўся ў Вяззе. Тутэйшы клуб дзейнічаў
актыўна, таму за месяц Сцяпан мог працаваць на 30 канцэртах. І так — 6 гадоў.

Затым удвая
большы час баяніст правёў у клубе пры кардона-руберойдавым заводзе, займаючыся
“цэхавай” самадзейнасцю. Разам з Юрыем Камісаравым стварыў калектыў “Дзівакі”,
паралельна ў Вязаўніцы акампаніраваў хору з 40 чалавек.

Пры яго
актыўным удзеле ўнушальная частка мясцовых калектываў стала “народнай”. Для гэтага
назапашвалася праграма на 45 хвілін і здаваўся экзамен спецыяльнай камісіі. Так
“народнымі” сталі “Люлечка”, “Куцьцякі”, “Сузор’е”, вязаўніцкі хор і г.д.

Сёння Сцяпан
Саханчук — канцэртмайстар у Пратасевічах, Лапічах, Ліпені і Вязаўніцы.

“Дыназаўры”- канцэртмайстры і нотныя “зомбі”

Куды знікаюць
выпускнікі музычнай школы і чаму не папаўняюцца шэрагі так запа-трабаваных
канцэртмайстраў? На гэта пытанне адказвае так:

— Выпускнікі
не знікаюць. Але канцэртмайстар павінен па нотах ці без падыграць каму
заўгодна. Сёння ў Асіповічах такіх чацвёра: я, Мікалай Забаўскі, Аляксандр
Лапанік і Аляксандр Яршоў. А ў выхаванцаў школы альбо не хапае практычнага
вопыту, каб стаць акампаніятарам-універсалам, альбо адсутнічае слых. Дзеці граюць
“з аркуша”, не ўмеюць імправізаваць. Вось і растуць нотныя “зомбі”, якія потым
прыходзяць да мяне з просьбай перакласці аўдыёзапіс на ноты.

Па вечарах
Сцяпан раз’-язджае па ўсёй Асіповіччыне: рэпеціруе з “народнікамі”. Адзін
занятак цягнецца 3-4 гадзіны. Дзякуючы, напры-клад, “Люлечцы” музыка пабываў у
Расіі, Малдове. А наконт арганізаванага ім фолк-мадэрн-гурта “Куцьцякі”
дырэктар Магілёўскага культасветвучылішча неяк сказаў: “Два гурты ведаю ў
Беларусі — “Песняры” і “Куцьцякі”…

Ёсць стымул
для працы, праўда?

Пітэры Пэны, якія выраслі…

У фільме з
Дасцінам Хофманам “Крук” Пітэр Пэн вырастае і забывае, што марыў і лятаў.
Сучасныя беларусы нагадваюць гэтага састарэлага героя, бо хтосьці — забыў, а
хтосьці — не хоча ведаць, як продкі выдатна спявалі.

— Маё
пакаленне расло ў час, калі народная музыка не захоўвалася, лічылася
“калгаснай”, — кажа Сцяпан Сававіч. — Затое быў папулярны ваенна-патрыятычны
рэпертуар, а таксама псеўдафальклор. Таму бабулькі разглядаліся, прабачце, на
ўзроўні племені афрыканскіх абарыгенаў, хаця і вельмі цікавага.

Напачатку
1990-х гадоў паднялася хваля адраджэння аўтэнтычных спеваў у фармаце “вячорак”,
але, не зразумелая, паступова спала. “Вясельныя песні саступілі караоке і
фанаграмам. Раней пасля святкавання шлюбу адвальваліся рукі: людзі пелі
гадзінамі”, — прызнаецца спрактыкаваны баяніст.

Сёння нават
фестывалі народнай музыкі кшталту “Калядных шчадровак”, па словах Сцяпана,
ладзяцца для саміх жа ўдзельнікаў:

— Просты
глядач на іх — рэдкасць. Людзі развучыліся слухаць і чуць. Думаю, што варта з
маленства, са школы і садка знаёміць з традыцыйнымі, сапраўднымі спевамі, такім
чынам развіваючы ў дзетак пачуццё музычнай гармоніі і слых. Выкананне твораў
бабулькамі да костак працінае: так не кожны прафесіянал зможа. Толькі вось яны паступова
сыходзяць, а мы назапашанае імі не збіраем, а страчваем…

Гутарыла Ганна ФАРЫДОВІЧ.

 

Последние новости

Здравоохранение

Нужна ли справка в сад и школу к 1 сентября? Минздрав напомнил порядок

10 июля 2025
Читать новость
Общество

Чем грозит находка чужого охотничьего ружья на приусадебном участке? Отвечает участковый инспектор милиции

10 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 июля для всех знаков зодиака

10 июля 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

9 июля 2025
Читать новость
Благоустройство

У год добраўпарадкавання ў Асіповіцкім раёне запланаваны комплексны рамонт і рэканструкцыя 17 дваравых тэрыторый шматкватэрных жылых дамоў

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Госавтоинспекция проводит профилактическое мероприятие «Родительский контроль!»

9 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем