Раённы Цэнтр культуры падлічвае… 9.02.10, № 10


Чым больш у асіпаўчан святаў, тым
больш у работнікаў раённага Цэнтра культуры клопату.
У параўнанні з 2008 у мінулым годзе
аб’ём працы ў тутэйшых “рознарабочых мастацтва” адчувальна павялічыўся.

 

Лічбы. Усяго за 2009 год РЦК арганізаваў і
правёў 434 мерапрыемствы — на 79 больш. З іх платных — 120, што перавышае
папярэдні вынік больш чым удвая.

 

На сёння ў сярэдніх
агульнаадукацыйных школах горада 3.644 вучні, 12% задзейнічана ў клубных
фарміраваннях Цэнтра. Для дзяцей і падлеткаў у параўнанні з 2008 годам, калі
была праведзена 101 вечарына, іх колькасць скарацілася да 93. Паменшылася і
сямейных мерапрыемстваў — з 21 да 13.

 

Затое павялічыўся і стаў больш
разнастайным шэраг забаўляльных праграм для моладзі, а таксама арганізаваных
“вячорак” для пажылых і адзінокіх людзей, ветэранаў. У першым выпадку — з 50 да
84, у другім — з 16 да 32.

Маштабы. З 434 мерапрыемстваў 42 прайшло ва
ўстановах культуры на вёсках і ў аграгарадках, але пашыраць такую форму работы,
як выезды на раён, перашкаджае адсутнасць уласнага транспарту.

 

Перыядычныя выступленні народнага
ансамбля эстраднага танца “Капрыз” у вайсковых часцях Асіповічаў, Цэлі і Лапіч
фактычна сталі “шэфскімі”. А вакальная група “Мелодыі душы” ў рамках Года
роднай зямлі знаёміла школьнікаў горада і раёна з творчасцю нашага
музычна-паэтычнага тандэма В.Шышкаўца і А.Тамашэўскага, выконваючы іх шлягеры.
Усяго прайшло 6 падобных канцэртаў.

 

Наладжаны цесныя сувязі са
спецшколай-інтэрнатам, у якой перыядычна арганізоўваюцца тэматычныя і ігравыя
праграмы, канцэрты, спектаклі і фотавыставы. Не застаюцца без увагі і дзеткі з
малазабяспечаных і нядобранадзейных сямей. Яны могуць бясплатна наведваць
вечары адпачынку і дыскатэкі, запрашаюцца на дабрачынныя ёлкі, навагоднія
ранішнікі, тэатралізаваныя святы і г.д.

 

За год было праведзена 4
фотавыстаўкі ў самім РЦК, таксама ў спецшколе-інтэрнаце, Лапіцкай і Ясенскай
школах, а сам фота-клуб “Раніца” атрымаў грамату ад Міністэрства прыродных
рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

 

Працуе і студыя гуказапісу: летась
20 чалавек карысталіся яе паслугамі.

Навінкі. Створаны клуб стасункаў
“Эдэльвейс”, які наведваюць людзі ад 30 да 75 гадоў. Яго члены арганізавана
выязджаюць на экскурсіі і пікнікі, збіраюцца ў Цэнтры на абмеркаванне цікавячых
тэм і г.д. Апошнім часам мерапрыемствы клуба пачаў спансіраваць мясцовы філіял
касметычнай кампаніі “Faberlic”: тры вечары адпачынку прайшлі пры яго
падтрымцы.

 

Некалькі месяцаў таму Сцяпан
Саханчук і Андрэй Язвінскі сабралі фольк-мадэрн калектыў, у які ўвайшлі толькі
“правераныя” і прафесіянальныя музыкі. За аснову для рэпертуару бяруцца
народныя песні, перакладзеныя на сучасныя рытмы і мелодыі. Прэзентацыя
рыхтуецца на люты.

 

Падрыхтавала Ганна МАЦКЕВІЧ.

 

Последние новости

Общество

Несун”-2025. Чем закончилось уголовное дело в отношении работника одного из предприятий Осиповичей, который в начале июня 2025 года похитил 80 кг грунт-эмали

17 августа 2025
Читать новость
Общество

У праса пачэсная праца. У краязнаўчым музеі Ясенскай СШ сабрана ўсё тое, што калісьці радавала гаспадынь сваёй навізной, а сёння стала самым сапраўдным рарытэтам

17 августа 2025
Читать новость
Общество

О поезде Осиповичи-Гродзянка последнее время говорится много. Останется ли у жителей Гродзянки персональный поезд?

17 августа 2025
Читать новость
Общество

Секреты успеха Осиповичского завода транспортного машиностроения: современное оборудование и квалифицированные кадры

17 августа 2025
Читать новость
Культура

Эстраднай фолк-групе “Вяззеўскі кірмаш” яшчэ толькі каля двух гадоў, але яе песні гучалі ўжо не толькі ў Вяззі — іх чулі далёка за межамі аграгарадка

17 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 16 августа для всех знаков зодиака

16 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем