Прызнанне таленту №10

Нядаўна адбыўся раённы этап ІІ абласнога конкурсу
фартэпіянных ансамбляў, у якім прымалі ўдзел юныя піяністы з музычных школ
горада і раёна. Правядзенне такіх творчых конкурсаў спрыяе развіццю ў юных
талентаў не толькі прыродных здольнасцей, але і дае магчымасць выступаць на
публіцы, каб паверыць у свае сілы, а таксама паслухаць іншых.

Юныя дараванні і іх вы-кладчыкі
сышліся-з’ехаліся ў дзіцячую школу мастацваў  
№ 1. Кампетэнтнаму журы пад началам старшыні секцыі фартэпіяннага
раённага метадычнага савета Святланы Цвірко было няпроста вылучыць самых
лепшых. Яно адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі як юных піяністаў, так і
выкладчыкаў, без педагагічнага таленту якіх не адбылося б узыходжанне на
музычны алімп іх выхаванцаў.

Конкурс праходзіў у дзвюх узроставых групах:
малодшай і старшай. Першая з іх была прадстаўлена адзінаццаццю ансамблямі,
другая — чатырма.

Дыпломамі I ступені ўдастоены такія фартэпіянныя
ансамблі, як Аня Няхай і Вікторыя Доўнар з Жорнаўскай ДШМ (выкладчык Натэла
Кухно), Оля Клімовіч і Дзіяна Тарасава з ДШМ № 2 (Любоў Цвірко). Яны
прадстаўлялі малодшую групу. Сярод старшай на вышэйшай прыступцы апынуліся
Марыя Алезаровіч і Тамара Васільева, якія займаюцца ў першай музыкалцы (Наталля
Осіпчык).

Дыпломы II ступені атрымалі ансамблі ў складзе
Віталіны Паланейчык і Ані Мысюцінай (Вераніка Астапоўская), Елізаветы Ярашавай
і Мікалая Мядзведзева, якіх вучыць Святлана Цвірко. Абодва дуэты з ДШМ № 1.

Усе пералічаныя вышэй ансамблі будуць абараняць
гонар раёна на наступным творчым этапе конкурсу, які мае адбыцца ў сярэдзіне
лютага ў Магілёве. Поспехаў ім!

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем