Па слядах класіка

У нашым гісторыка-краязнаўчым музеі размясцілася
мастацка-дакументальная выстаўка «Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць”. Не
кожны жыхар нашай краіны мае магчымасць наведаць Літаратурны музей
М.Багдановіча ў Мінску. Цяпер ён наогул зачынены на капітальны рамонт, таму і
адпраўляюцца вандраваць па Беларусі перасоўныя выстаўкі. У ліку першых
Асіповічы апынуліся нездарма: з гэтым месцам звязана дзяцінства цудоўнага
беларускага паэта.

У маі 1895 года Марыя Апанасаўна Багдановіч
разам з трыма сынамі паехала адпачыць да старэйшай сястры Стэфаніды ў
леснічоў-скую сядзібу ў Вяззе, што пад Асіповічамі. Стэфа выйшла замуж за
Франца Секяржыцкага, які атрымаў пасаду лесніка дзякуючы рэкамендацыіі Адама
Ягоравіча Багдановіча. З гэтага адпачынку мы маем шмат сведкаў-лістоў, якія
расказваюць пра той цудоўны бесклапотны перыяд дзяцінства Максіма і яго братоў,
а таксама пра шчаслівае каханне бацькоў. У тых цікавых лістах Марыі Апанасаўны
з Вяззя так пяшчотна распісаны прыгоды яе цудоўных дзетак! З іх таксама можна
даведацца і пра яе жыццё, і пра жыццё тагачасных сялян. Сама ў Вяззі займалася
дабрачыннасцю — лячыла лю-дзей. Сялянам было недаступна плаціць за лячэнне, і
Марыя лячыла іх бясплатна, просячы мужа дасылаць ёй неабходныя лекі з Гродна.
Да ўсяго, яшчэ займалася і любі-май справай — настаўнічала.

У дзяцей у леснічоўскай сядзібе, у полі і лесе
было шмат прыгод, якія Марыя Апанасаўна апісвала мужу. Максім наступіў на
гусяня і задушыў, Вадзіма пакусаў парсюк. Франц з Вадзімам ездзілі ў лес, дзе
елі мёд, і прывезлі жывое ваўчаня, ад якога дзеці не адыходзілі і насілі на
руках так, што яна стала хвалявацца за жыццё ваўчаняткі. Не вытрымаўшы, маці
запатрабавала ад Франца адвезці ваўчаня ў лес, падалей ад дзяцей, якія могуць
«задушыць” любоўю.

У Вяззі для дзяцей было сапраўднае раздолле.
Чатырохгадовы Максім акрыяў, падужэў, падрос і шмат часу з вялікай радасцю
бавіў у простай сялян-скай хаце цётачкі Стэфы. Стэфаніда была вельмі
клапатлівай гаспадыняй, сардэчнай жанчынай, чулай матуляй трох сыноў. «Молока,
ветчины, колбас, яиц здесь вволю, и мы потребляем все это ежедневно, так как
Стефа все бедует, что мы мало потолстели. Булки даже печет для нас и особенно
пичкает Максима, чтоб его как-нибудь заставить раздаться, — пісала Марыя
Апанасаўна ў лістах да мужа. — …Максим ест так много, точно он все время
страшно голодал; целый день все жует, хотя нисколько не поправляется…»

Маленькі Максім тут нават стаў размаўляць
па-беларуску, а, як вядома, размоўнай мовай у сям’і Багдановічаў, мовай
выхавання дзяцей была руская. На неўсвядомленым узроўні будучы паэт увабраў у
сябе жывое беларускае слова, якое ўпершыню пачуў у вёсцы. Дзіцячыя ўражанні
пакінулі свой адбітак на ўсё далейшае жыццё Максіма, на яго паэзію. Магчыма,
гэтае падарожжа ў беларускую вёсачку з самабытнымі традыцыямі, прыгожай прыродай,
сілай зямлі роднага краю і было адной з прычын станаўлення Максіма Багдановіча
як беларускага паэта.

Думаецца, што жыхары Асіповіцкага раёна, усе
прыхільнікі творчасці Максіма Багдановіча з цікавасцю наведаюць выстаўку, якая
будзе доўжыцца да 20 красавіка, і пройдуцца па шляхах славутага класіка
беларускай літаратуры.

Ірына Шорац,

вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея
Максіма Багдановіча.

Последние новости

Общество

Мероприятия в Осиповичском районе, посвященные Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Стационар, амбулатория и молодые врачи: чем живет Лапичская больница

21 июня 2026
Читать новость
Здравоохранение

Тот самый врач: молодой уролог Осиповичской ЦРБ — о мифах, страхах и мужском здоровье

21 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 июня для всех знаков Зодиака

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем