Новыя дасягненні "Дзівакоў" № 1

Вялікай павагай у нашым раёне карыстаецца
беларуская песня. Пачуць яе можна за святочным сталом і ў дзіцячым садку, на
свяце горада і прафесійнай сцэне. Прычым на апошняй не так і рэдка. Шмат у нас
і народных калектываў, якія цешаць душы асіпаўчан і жыхароў іншых рэгіёнаў.
Многія з іх годна выступалі на абласных конкурсах, фестывалях, некаторыя — і
на рэспубліканскіх.

У снежні праводзілася рэспубліканскае
свята-конкурс, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння кампазітара і этнографа,
вялікага патрыёта і адданага сына свайго народа Г.І.Цітовіча. Заснавальнікамі
гэтага грандыёзнага фэсту з’яўляліся Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
Федэрацыя прафсаюзаў, а таксама Саюз музычных дзеячаў нашай краіны. Праходзіла
яно ў два туры. На адборачным было праслухана каля 60 калектываў. І толькі 21
быў удастоены гонару ўдзельнічаць у за-ключным гала-канцэрце, які адбыўся ў
Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

З Магілёўскай вобласці прафесійнае журы адабрала
два калектывы, якія глыбока ўразілі вытанчаны музычны слых знаўцаў беларускай
песні і іх узнёсла-рамантычную душу — ансамбль песні і танца ўстановы адукацыі
«Магілёўскі каледж мастацтваў» і народны ансамбль беларускай песні і
музыкі «Дзівакі» Асіповіцкага аддзела культуры.

Нашы землякі ў чарговы раз пацвердзілі высокі
выканальніцкі ўзровень, непаўторную самабытнасць, уменне творча апрацаваць
фальклорныя творы, перадаўшы ў іх мажорна-мінорныя матывы народнай песні,
глыбокае разуменне пачуццяў і перажыванняў. Здаецца, што асіповіцкія салоўкі
спяваюць самі пра сябе — настолькі шчыра і душэўна выконваецца кожная песня.

У выніку «Дзівакі» прывезлі ў горад
Дыплом ІІІ ступені і шмат станоўчых уражанняў.

Іна Заскевіч.

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость