Незвычайныя экспанаты з Асіповіччыны №65

У свеце багата дзіўных музеяў, экспазіцыі якіх
прысвечаны шкарпэткам нестандартнай формы, памёрлым душам, падгарэлай ежы,
каналізацыі, дрэннаму мастацтву ды інш. Нічога падобнага ў нашым краі няма —
тут пераважаюць краязнаўчыя, школьныя музеі, а таксама этнаграфічныя куткі, але
ў кожным абавязкова знойдзецца нешта незвычайнае. Давайце ж і паспрабуем пры
дапамозе фантазіі стварыць “збіральны” музей, дзе можна было б пабачыць
незвычайныя экспанаты.

Вылавіць раённых музейшчыкаў у час адпускоў было
няпроста, але пагаварыць з некаторымі ўсё-такі атрымалася. Гэты матэрыял не
прэтэндуе на “ўсеагульны ахоп” — проста спроба адшукаць у нашых музейных
установах не толькі нешта старажытнае ці каштоўнае, але і нечаканае. Натуральна,
што па-за ўвагай аўтара засталося яшчэ нямала цікавых прадметаў…

Дараганаўскі краязнаўчы музей валодае самым
багатым фондам — больш чым 3 тысячы экспанатаў. Кіраўніку Жанне Каралені адразу
было нават цяжка вызначыць, пра што можна расказаць:

— Амаль кожная рэч тут мае сваю гісторыю ці
легенду… Двухстворкавы малюск узростам каля 40-60 мільёнаў гадоў — самы
старажытны экспанат у нас, а, можа, і ва ўсім раёне. Ён належаў колішняму
выпускніку нашай школы Анатолю Трушнікаву, і калекцыю тых геалагічных знаходак
падаравала яго маці.

Адразу пасля вайны людзі жылі ў нястачы, амаль
усё рабілі сваімі рукамі. Лёну не хапала, але ўсё роўна імкнуліся аздабляць
свае хаты. Для гэтага выкарыстоў-валі падручныя сродкі: выразалі з паперы
выцінанкі-фіранкі, выраблялі цікавыя карункавыя рэчы з марлі. Якраз адну такую
марлевую накідку для падушак можна пабачыць у музеі. Ёсць у нас і прызначаны
для пчалярства дымакур-самароб з нямецкага процівагаза.

Сёлета пад час раскопак няўлічанага вайсковага
пахавання наш пошукавы атрад “Узлёт” знайшоў у лесе на Кулевіцкіх могілках
партызан-скія заручальныя пярсцёнкі, выплаўленыя з манет.

А вось якім чынам з’явіўся адзін з апошніх
экспанатаў. Пад час свята вёскі Дараганава Аляксандр Кірдун расказаў мне, што
сусед знайшоў нейкую старую манету. Па да-дзенаму апісанню падумала, што гэта
можа быць манета з гербам Радзівілаў. Але Рыгор Картун прынёс медны ме-  дальён з датай “1904-1905”, надпісам “Да вознесёт
вас Господь в своё время” і знакам — вокам у трохвугольніку. Спецыяльны
карэспандэнт газеты “Во славу Родины” Сяргей Клімковіч сказаў, што гэта рэч прадстаўніка
масонскай ложы (на здымку).

Музей шклозавода “Ялізава” адкрыўся ў 2006
годзе. Тут можна пабачыць унікальную шкляную мухалоўку. Такія прадметы
выпускаліся ў 1920-я гады невялікай партыяй і каштавалі нятанна. У мухалоўку
налівалі вадкасць, зверху адтуліну закрывалі коркам, пад пасудзіну ставілі на
сподачку прыманку. Яе пах прывабліваў насякомых, якія ляцелі на сценкі і, не
затрымліваючыся, падалі на дно мухалоўкі ў вадкасць.

У 60-70-я гады на прадпрыемстве ўсталявалі
штамповачныя машыны і спынілі выпуск ручной прадукцыі. Але мясцовыя
шкловыдзімальшчыкі сталі нелегальна вырабляць сувеніры, якія вывозіліся за
мяжу. Расіяне, украінцы, прыбалты, палякі і другія, якія наведвалі заводскі
музей, пабачыўшы гэтых “падпольных” рыбак, мішак і лебедзяў (на здымку),
дзівіліся: “А мы і не ведалі, што гэта рабілася ў вас, у Ялізаве!”…

Вязаўніцкаму края-знаўчаму музею таксама ёсць
чым пахваліцца. Напрыклад, рэшткамі акамянелых дрэваў часоў апошняга на
тэрыторыі Беларусі Сожскага абледзянення (эпоха неаліту). Ці манетай вартасцю ў
палову капейкі часоў рускага цара Мікалая ІІ. Можа, калісьці такія грошы і былі
звычайнымі, але сёння “паўкапейкі” ўжо асацыіруюцца з манетай, разрэзанай на 2
часткі.

Нядаўна калекцыя ўстановы папоўнілася рэччу з
цікавай гісторыяй. Пад час выразання дзялянкі ў лесе быў знойдзены ствол карабіна, які ўрос у дрэва. Відавочна, што
нехта пакінуў гэту зброю побач з бярозай. Праз гады прыклад згніў, а металічны
ствол стаў “часткай” драўлянага ствала. 

Новаму пакаленню не пашчасціла пабачыць, як
рухаюцца па чыгунцы паравозы. Гэтая тэхніка адышла на другі план у 1970-х гадах
— з’явіліся цеплавозы. У пакоі працоўнай і баявой славы Асіповіцкага
лакаматыўнага дэпо можна “здзейсніць” падарожжа ў часе і даведацца, як раней
працавалася чыгуначнікам. Тут захоўваюцца ліхтары, якімі карысталіся праваднікі
і якія вешаліся на паравозы, дарожны чамадан машыніста, хуткасцемер лакаматыва,
інструменты для чысткі топкі і варочання вугалю. Апошнія выглядаюць як
качэргі-волаты: вышыня — больш за 2 метры, вага — некалькі кілаграмаў! Справа ў тым,
што топкі паравозаў былі даволі габарытнымі: даўжынёй да 3,2 метра і вышынёй да 2,6 метра. І працаваць у
іх такімі вялізнымі інструментамі маглі, напэўна, толькі сапраўдныя асілкі…

Вольга ЖАРНАСЕК.

Последние новости

Общество

Константин Джулай проработал в автошколе более 20 лет

6 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

Погода этого лета была довольно благоприятной для зеленого убранства города

6 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 6 сентября для всех знаков зодиака

6 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Прозрачные правила игры”. Лукашенко поручил определить механизмы контроля в сфере криптовалют

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Журналистское расследование. Черви в горчице или тараканы в голове? Об острой приправе, фейках и элементарной порядочности

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с заместителем председателя Осиповичского райисполкома

5 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем