Наталяем кніжны “голад” 19.02.10, № 13


Нам бывае няпроста выбраць кнігу для аднаго чалавека,
а вось Асіповіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма павінна забяспечыць
неабходнай літаратурай 27.263 чытача. На камплектаванне фондаў звычайна
вылучаецца 15% ад гадавога фінансавання раённай ЦБС. Летась асіпаўчане
выдаткавалі на закупку новай літаратуры нават больш — 21% ці 183 млн. рублёў. У
фонды бібліятэк паступіла 21.478 навінак: 13.524 кнігі, 7.463 часопісы, 353
газеты і 138 электронных дакументаў. Спісана адтуль было 13.287 адзінак — у
асноўным выданні 1970-х гадоў.

Як аказалася, з набыццём запатрабаванай літаратуры
існуюць складанасці: айчынныя вытворцы попыта сваіх чытачоў цалкам задаволіць
не могуць. У Беларусі выпускаецца недастаткова дзіцячых пазнавальных кніг,
энцыклапедый, даведнікаў, слоўнікаў, белетрыстыкі, медыякніжак. Асноўнымі
па-стаўшчыкамі гэтай прадукцыі на наш рынак застаюцца расіяне, аднак купляць
замежныя выданні ЦБС можа толькі за ўласныя сродкі. Сёлета нашы бібліятэкі
зарабілі 51 мільён і прыдбалі 1.105 выданняў для камерцыйнага фонду. Але для 34
устаноў гэтага недастаткова. Чытачы з вялікай ахвотай разбіраюць расійскія
дэтэктывы, дамскія раманы і фантастыку і просяць абнаўляць фонды як мага
хутчэй.

У кожнай бібліятэцы вядуцца спецыяльныя «сшыткі
адмоў”, куды заносяцца выданні, якіх не хапае. У шэраг «дэфіцытных” аўтараў
увайшло ажно 50 беларускіх творцаў, сярод якіх нямала класікаў — В.Адамчык, Я.Брыль,
М.Гарэцкі, А.Дудараў ды інш. Такая сітуацыя ўзнікла пасля зменаў у школьнай
праграме. Дзеці сталі чытаць творы, якіх у фондах няма ў дастатковай колькасці.
Супрацоўнікам ЦБС прыйшлося самім завозіць патрэбныя кнігі з абменных фондаў
Нацыянальнай і Магілёўскай абласной бібліятэк.

У 2009 годзе наш раён упершыню камплектаваўся
самастойна, а не цэнтралізавана праз Магілёў. Дырэктар Асіповіцкай ЦБС
Валянціна Логвін адзначыла: «З пастаўленай задачай мы справіліся: не толькі
закупілі літаратуру, якая карыстаецца пастаянным попытам, але і выканалі нямала
індывідуальных чытацкіх заявак”.

Вольга ЖАРНАСЕК.

Последние новости

Здоровье

Проблема сезона — клещи

17 мая 2026
Читать новость
Образование

Детский сад для малышей от года: какие учреждения в Осиповичах открывают группы и как подготовить ребёнка

17 мая 2026
Читать новость
Общество

«Письма в прошлое»: как в Осиповичах хранят имена героев

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 мая для всех знаков Зодиака

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Политический кризис в Польше: почему президент и правительство не могут найти общий язык

16 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с главным специалистом отдела по образованию

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем