Наша “Хваля” ў моры нацыянальнай культуры

8-10 чэрвеня ў Маладзечне прайшоў XII Нацыянальны
фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2012”, які быў прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння
народных паэтаў Беларусі Я.Купалы і Я.Коласа.

Ідэя ў яго рамках ладзіць дзіцячыя канцэрты
адметных выканаўцаў і ўзорных калектываў нарадзілася ў арганізатараў фестывалю
летась. Першая праграма была складзена з выступленняў юных талентаў з Мінска і
Мінскай вобласці і выклікала ў гледачоў самыя яркія ўражанні. Сёлетняе творчае
прысвячэнне знакамітым паэтам на сцэне Палаца культуры было вырашана
арганізаваць з удзелам юных выканаўцаў і калектываў з усіх абласцей краіны.

Ганаровую місію прадстаўляць Магілёўскую вобласць
на святочным канцэрце «Край мой родны” было даручана ўдзельнікам узорнага клуба
аматараў папулярнай песні «Хваля” з Вяззеўскага сельскага Дома культуры, у
склад якога ўвайшлі Валерый Кузьміных, Кацярына Парамонава, Ксенія Прышывалка,
Віталіна Сяргейчык, Аляксандра Кандрацёнак і Ганна Арлова. Юныя «хвалеўцы”,
выступаючы сярод лепшых дзіцячых калектываў і выканаўцаў рэспублікі, не толькі
дастойна прадставілі нашу вобласць на такім важным мерапрыемстве, але і, як
адзначыла адна з арганізатараў, узрушылі сэрцы гледачоў сваёй песняй «Сябруюць
усе”. Пасля асноўнага канцэрта на сцэне рабяты дарылі гледачам свае песні на
пляцоўцы галоўнай плошчы горада і атрымалі ад іх шмат цёплых слоў і заслужаныя
апладысменты.

Выступленне юных артыстаў-асіпаўчан прыемна
здзівіла не толькі арганізатараў фестывалю, але і ўсіх аматараў мастацкай
сама-дзейнасці: «Гэта вясковыя дзеці?! Гэта — выхаванцы сельскага Дома
культуры?! Не можа быць!”

Нашай таленавітай «Хвалі” ёсць чым ганарыцца!

Последние новости

Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем