Музычныя перамогі выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў № 1 на розных прэстыжных конкурсах сталі ўжо нормай.
Вось і нядаўна вучні класаў на духавых і ўдарных інструментах паказалі вышэйшы клас ігры як на адборачным туры, які праходзіў у Бабруйску, так і на за-ключным — у Магілёве. Адбыўся ён на базе музычнага каледжа імя А.Рымскага-Корсакава. У ім прынялі ўдзел 44 канкурсанты з розных раёнаў вобласці. Гонар нашай першай «музыкалкі” абаранялі Улад Чудакоў — трамбон (вы-кладчык Юрый Еўдакімчык), Захар Краўчанка — труба (вы-кладчык Аляксандр Панасенка) і адзін з самых юных удзельнікаў конкурсу Мікіта Туміловіч — труба (выкладчык Аляксандр Панасенка). Для ўсіх траіх акампаніравала канцэртмайстар Паліна Хамянок.
Кампетэнтнае журы пад началам прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вячаслава Будкевіча ўзнагародзіла нашых таленавітых пачынаючых музыкантаў Дыпломамі ІІ і ІІІ ступені, а таксама заахвочвальным прызам адпаведна.
Перамога ў конкурсе для хлопцаў зусім не выпадковая. Яны прызнаюцца, што рыхтаваліся да спаборніцтва вельмі сур’ёзна, шмат часу праводзілі за інструментам, выконвалі ўсе парады выкладчыкаў.
— Самае ж галоўнае — справіцца з хваляваннем і напружаннем, якія ахопліваюць перад выступленнем, — гавораць рабяты. — Нам удалося гэта зрабіць. Таму і трымаліся на сцэне ўпэўнена і спакойна, што, безумоўна, паўплывала на станоўчы вынік.
Трэба адзначыць, што для Захара і Мікіты гэта быў адзін з першых сур’ёзных конкурсаў, які прынёс ім перамогу. Улад жа станавіўся ўжо дыпламантам такога конкурсу тры гады таму.
Поспехі не толькі прыносяць радасць, але і даюць надзею на будучыню. Напрыклад, Чудакоў адназначна вырашыў для сябе ў будучыні стаць навучэнцам музычнага каледжа. Тым больш што бацькі пагадзіліся набыць яму прафесійны інструмент, ад якога залежыць ці не палова поспеху падчас конкурсных выступленняў. Такі падыход да справы, несумненна, радуе і выкладчыкаў школы мастацтваў, для якіх шчасце — бачыць свой працяг у вучнях.
Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн
24 апреля 2026
Общество
Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака
24 апреля 2026
Общество
Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака
23 апреля 2026
Культура
Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»