Культурны “дамкрат” Жорнаўкі 22.01.10, № 5

Твар Жорнаўскага ДК

Паколькі калектыў установы абмежаваны, кожны з яе супрацоўнікаў выступае ў якасці жывой рэкламы. “Не ўсякі тутэйшы назаве маё прозвішча і імя па бацьку, але хто такая цёця Люда і чаму яе трэба паважаць, ведаюць усе”, — смяецца Людміла Уладзіміраўна.

Да таго, як патрапіць сюды, жанчына 11 гадоў была выхавальніцай у мінскім дзіцячым садку. I набыты вопыт, прызнаецца яна, вельмі дапамагае зараз. Да кардынальных змен у жыцці, прынамсі — геаграфічных, прызвычылася даўно. Калі дзеда раскулачылі, сям’я была вы-слана на Урал. Нарадзілася Людміда Лапшына ў Перм-скай вобласці. У Чэлябінску скончыла Iнстытут культуры, а потым за роднымі вярнулася на радзіму, у Дзяржынскі раён. Праз некаторы час пераехала да брата ў Жорнаўку. З 1996 года тут працавала мастацкім кіраўні-ком Дома культуры, а летась з 1 красавіка стала дырэктарам.

“Вёска ёсць вёска: як зарэкамендаваў сябе, так да цябе і ставяцца, — распавядае яна. — Калі я кажу, што ў памяшканні смаліць нельга, мяне слухаюцца. А п’яныя “таварышы” абыходзяць нашы “ўладанні” бокам”.

“Няўдзячная праца”

Сёння тут 11 гурткоў, у якіх займаецца каля 90 чалавек. Таму нешматлікім су-працоўнікам ДК патрабуюцца дадатковыя “рукі”: два разы на тыдзень з Асіповічаў прыязджае выкладчык вакалу Аляксандр Яўсейчык; добра дапамагае музычная школа. Моладзь заставацца працаваць ва ўстанове не імкнецца, кажа, што гэта “вельмі няўдзячная праца”.

Натуральна, шмат грошай на ёй не заробіш, а высілкаў трэба ўкласці багата. Аднак, як заўважае дырэктар, калі праца падабаецца, то пра падобныя недарэчнасці забываеш. На першы план выходзяць надзённыя праблемы: як атрымаць сродкі на рамонт, замяніць старыя сцэнічныя касцюмы, правесці свята, абсталяваць танцзал, дамагчыся выдзялення хаця б аднаго більярднага стала…

Па магчымасці дапамагаюць гурткоўцы і іх родныя: пастаўляюць дыскі з музыкай, развешваюць афішы, на дыскатэках падтрымліваюць дысцыпліну, прыбіраюць тэрыторыю.

Выратавальнікі культуры

Сёння касцяк клуба складаюць хлопцы і дзяўчаты ва ўзросце да 35 год. Але ў параўнанні з мінулым часам наведвальнікаў паменела. Калі раней на дыскатэкі збіралася да 150 чалавек, цяпер добра, калі набярэцца паўсотні. На канцэрты прыходзяць чалавек 50-60 і пры ўмове, што пабачаць мясцовыя калектывы. Так, на ўласнае выступленне адзін мужчына прывёз цешчу нават з Ліпеня, маўляў, “няхай на мяне паглядзіць!”

Летам даваць канцэрты цяжэй, аднак неблагім попытам карыстаюцца дыскатэкі. Дзі-джэінгам займаецца Наталля Цяслёнак. Густы ў публікі разнастайныя: ад рэтра-кампазіцый 80-х да сучаснага шансону і беларускай поп-музыкі.

“Вясковы клуб — адзіная кропка, дзе могуць збірацца, адпачываць і творча самарэалізоўвацца нашы людзі. А таксама гэта прытулак для дзетак з праблемных сямей, — ад-значае Людміла Уладзіміраўна. — Мы не выстаўляем адзнак, а спрабуем зацікавіць моладзь. Сёстры Станішэўскія спяваюць у нас ужо 8 гадоў — і робяць гэта выдатна! Незалежна ад узросту жыхары нашай вёскі цягнуцца да культуры, і важна падтрымаць у іх гэтую зацікаўленасць. У іншым выпадку яны пачнуць забаўляцца самі, як могуць.

Мая мэта — зрабіць Дом культуры месцам паўнацэннага адпачынку. Вельмі хочацца арганізаваць невялічкі краязнаўчы музей. Такі куток будзе распавядаць не толькі пра тое, што было раней, але і пра тое, што ёсць у Жорнаўцы сёння”.
Ганна МАЦКЕВIЧ.

Последние новости

Общество

О поезде Осиповичи-Гродзянка последнее время говорится много. Останется ли у жителей Гродзянки персональный поезд?

17 августа 2025
Читать новость
Общество

Секреты успеха Осиповичского завода транспортного машиностроения: современное оборудование и квалифицированные кадры

17 августа 2025
Читать новость
Культура

Эстраднай фолк-групе “Вяззеўскі кірмаш” яшчэ толькі каля двух гадоў, але яе песні гучалі ўжо не толькі ў Вяззі — іх чулі далёка за межамі аграгарадка

17 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 16 августа для всех знаков зодиака

16 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил механизм совместной работы государственных и частных фармпредприятий

15 августа 2025
Читать новость
Власть

“Здесь мы можем преуспеть”. Лукашенко ориентирует на активное развитие в стране биофармацевтики

15 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем