Больш за чатыры з паловай сотні мерапрыемстваў арганізаваў у мінулым годзе раённы Цэнтр культуры: выставы, канцэрты, дыскатэкі, конкурсы, вечарыны… Людзі самага рознага ўзросту знайшлі для сябе нешта цікавае ў сценах гэтай культурнай установы. Ёсць і вынікі ў выглядзе шматлікіх дыпломаў, якія атрымалі калектывы РЦК: народны ансамбль песні і музыкі “Дзівакі” стаў трэцім на міжнародным фестывалі “Звіняць цымбалы і гармонік”, ансамбль танца “Асарці” выдатна выступіў на конкурсах “МегаДанс”, “Залатая Ліра” і “Гомельскі карагод”, народны фотаклуб “Раніца” прывёз з абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Гэта твая зямля” дыпломы II і III ступеняў.
Карацей, не дзіўна, што менавіта РЦК па выніках года прызнаны лепшым сярод клубных устаноў раёна.
Вось 5 самых яскравых і запамінальных мерапрыемстваў, выдзеленых арганізатарамі:
1. Конкурс “Містар Асіповічы”
Упершыню ў горадзе правялі конкурс на выяўленне не толькі “самай-самай”, але і “самага-самага”. Па колькасці гледачоў у зале было зразумела, што не прагадалі. Напэўна, найбольш запамінальным конкурсам стала дэфіле хлопцаў у дзелавых і спартыўных касцюмах — аказваецца, не долькі дзяўчыны могуць прыгожа і відовішчна хадзіць па сцэне. Факт наяўнасці ў нас актыўных, таленавітых і артыстычных маладых людзей быў даказаны. Цяпер “Містара Асіповіч” плануецца выбіраць кожны год — напрыканцы лютага землякоў чакае новае шоу.
2. Конкурс “Сям’я года”
Яшчэ адно ноу-хау РЦК у 2011 годзе, якое праводзілася ўпершыню і паспяхова — узгаданы раённы конкурс. Разнастайныя творчыя заданні для дзяцей і іх бацькоў дапамаглі вы-значыць не только пераможцу, але і сям’ю самую вясёлую, самую таленавітую і самую дружную. І зноў — аншлаг на мерапрыемстве.
3. Святочнае шоу да Дня горада
Амаль два месяцы займаліся тут падрыхтоўкай да Дня горада. Падчас святочнага адкрыцця ў цэнтральным парку са сваімі нумарамі выступалі лепшыя артысты і калектывы Цэнтра, арганізацыяй і правядзеннем вячэрняга канцэрта зорак беларускай эстрады займаўся таксама РЦК.
4. Конкурсы “Міні-міс Асіповічы” і “Міс Асіповічы”
Прыгажунь юных і зусім юных выбіралі ўжо не першы раз, але летась конкурсы сталі асоба адметнымі і відовішчнымі. Арганізатарам удалося знайсці шмат спонсараў, што забяспечыла ўсіх дзяўчат каштоўнымі падарункамі .”Міс Асіповічы” на гэты раз нагадвала “Міс Беларусь” — на так званых “выязных” конкурсах, якія праходзілі загадзя, дзяўчат знімаў аператар, і пасля манціраваліся і дэманстраваліся прэзентацыі аб кожнай удзельніцы.
5. Вечар, прысвечаны Дню пажылых людзей
Пець, танчыць і весяліцца любяць людзі ўсіх узростаў, і Цэнтр дае магчымасць цікава бавіць час не толькі моладзі. Так, да Дня пажылых людзей была арганізавана сапраўдная вечарына з чаяваннем і выступленнямі калектываў РЦК, якім удзельнікі падпявалі і падтанцоўвалі. Задаволенымі засталіся ўсе.
Прямая линия с председателем суда Осиповичского района
27 августа 2025
Культура
Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша
27 августа 2025
Общество
Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі
27 августа 2025
Общество
Хроника происшествий в Осиповичском районе с 18 по 24 августа
27 августа 2025
Общество
На днях председатель Осиповичского районного отделения партии Юрий Даненков посетил многодетную семью Галины Бородиной