Куды пайсці, куды падацца…
Уявіце: вам каля трыццаці, вы ў поўным росквіце сіл, нястомна чакаеце сваю другую палавінку і жывеце ў невялічкім пасёлку Ялізава. Днём вы працуеце на прадпрыемстве, альбо ў якой–небудзь установе, а вечарам… Што вы робіце ў свой вольны ад работы час?
Пытанне, канешне, адмысловае, і рэакцыя на яго ў ялізаўскай моладзі розная. Нехта моўчкі ўсміхаецца, а нехта з гумарам адказвае: “А ў нас увогуле, тут ёсць асабісты “Рай”. Для тых, хто яшчэ не ведае, — “Рай” — гэта нядаўна адкрытае ў пасёлку кафэ, дзе збіраецца час ад часу багатая на грошы мясцовая публіка, бо, кажуць, цэны там надта кусаюцца… Пасялковы Дом культуры карыстаецца папулярнасцю ў асноўным сярод школьнікаў і ветэранаў працы. Так што танцы “для дарослых” існуюць толькі, бадай, у кафэ. Тыя, у каго ёсць жаданне павучыцца вакалу, могуць прыйсці ў гурток “Маладыя галасы”. Сама–дзейнай творчасцю цікавяц–ца толькі вучні. Насамрэч, забаўляльная праграма ў Ялізава на гэтым і заканчваецца. А пасля працоўнага дня тыя, каму за 25, у пераважнай большасці вяртаюцца дадому, дзе ёсць тэлебачанне і інтэрнэт. З апошнім праблем увогуле не ўзнікае: плаці адносна невялікія грошы і патанай у віртуальным свеце разнастайных забавак.
Пэўная частка працоўнай моладзі імкнецца займацца фізкультурай. Ялізава, як вядома, малая радзіма алімпійскіх чэмпіёнаў братоў Багдановічаў, што спрыяе інтарэсу да спорту.
Самі ялізаўчане прызнаюцца: сумнавата жыць моладзі ў маленькім населеным пункце, дзе шмат спраў і клопатаў толькі ў тых, хто паспеў да 25 гадоў стварыць сям’ю. Затое, тут ёсць умовы, каб вырасціць сваё дзіця духоўна і фізічна моцным: свежае паветра, выдатная прастора для здаровага ладу жыцця.
Па словах
мясцовага ўчастковага інспектара Аляксандра Налівайкі з усіх злачынстваў, якія адбываюцца на тэрыторыі пасялковага савета, першае месца стабільна трымаюць сямейна–бытавыя сутыкненні ў алкагольным ап’яненні. Для пэўнай часткі ялізаўскіх хлопцаў жыццёвы прынцып: “украў — выпіў — у турму” застаецца “запатрабаваным.