Крокі да поспеху №79

“Многія артысты могуць пазайздросціць
харызматычнасці гэтай дзяўчыны”, — такім было меркаванне міжнароднага журы
наконт удзельніцы ІІІ адкрытага фестывалю-конкурсу маладзёжных творчых работ
“Крокі” Вікторыі Пыжык. Адбылося мерапрыемства напрыканцы жніўня ў г.п.
Акцябрскі Гомельскай вобласці. Менавіта майстэрства трымацца на сцэне дапамагло
канкурсантцы з Асіповіччыны атрымаць Дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Вакальны
жанр”.

Паездка аказалася насычанай рознымі ўражаннямі.
Акрамя прадстаўленай магчымасці паказаць свой талент на міжнародным фэсце, было
чаму тут і павучыцца: майстар-класы для маладых вакалістаў правялі папулярныя
артысткі беларускай і ўкраінскай эстрады Ірына Раманоўская і Святлана Захарава,
а прадзюсар з Балгарыі Марцін Карнолскі даў практычныя заняткі па сцэнічных
паводзінах эстрадных спевакоў.

Нягледзячы на тое, што Вікторыя даўно пакарыла
асіповіцкую публіку — яна пастаянная ўдзельніца гарадскіх мерапрыемстваў,
музычных свят — конкурс “Крокі-2011”
стаў яе першай значнай перамогай як салісткі. Дзяўчына на працягу некалькіх
гадоў займаецца ў гуртку “Маладзёжная эстрада” пры МПЦ “Равеснік”. За гэты час
раскрылі нямала эстрадных сакрэтаў разам з музычным кіраўніком Аксанай
Мысюцінай.

Вікторыя — дзяўчына з рознабаковымі інтарэсамі.
Яна — студэнтка Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Музыка і
спевы, па меркаванні вакалісткі, робяць жыццё больш гарманічным, дапамагаюць
быць у пастаянным творчым развіцці. І, натуральна, ніколькі не замінаюць
вучобе. Больш таго, асвойваючы спецыяльнасць “дзяржаўнае кіраванне і права”,
студэнтка лічыць, што чым больш чалавек усяго ведае і ўмее, тым лепшы з яго
атрымліваецца спецыяліст — у любой вобласці.

Свой прыз — хрустальную статуэтку — Віка
пакінула ў “Равесніку”: няхай пры кожным наведванні нагадвае і ёй, і іншым
пачынаючым артыстам, што поспех побач — трэба толькі рабіць да яго крокі.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Власть

“Прозрачные правила игры”. Лукашенко поручил определить механизмы контроля в сфере криптовалют

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Журналистское расследование. Черви в горчице или тараканы в голове? Об острой приправе, фейках и элементарной порядочности

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с заместителем председателя Осиповичского райисполкома

5 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

Капремонт моста через Свислочь: началась подготовка к масштабным работам в Осиповичском районе

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 5 сентября для всех знаков зодиака

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

На прошлой неделе состоялся выездной семинар идеологического актива Осиповичского района

4 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем