Карытнянскія цуды на Каляды 19.01.10, № 4


Хоць калядаванні ў савецкія часы афіцыйна і не віталіся, аднак працягвалі сваё існаванне. У Карытнянскім сельскім клубе гэтую добрую традыцыю «легалізавалі” ў 1994 г. — пасля прыходу новага дырэктара Людмілы Трубчанін. Пастаянная калядная «трупа” была створана на базе ансамбля народнай песні «Мілавіца” (цяпер «Сваякі”). Праз год да святкавання далучылася і мясцовая моладзь — удзельнікі фальклорнага гуртка «Жураўка”. З тых часоў малодшае пакаленне карытнянскіх артыстаў ходзіць па хатах разам са старэйшымі «калегамі” — спявачкамі і гарманістамі з народнага калектыву.

Жыхары вёскі вельмі прыязна ставяцца да прыходу такіх гасцей. Некаторыя загадзя звоняць у клуб і запрашаюць да сябе. Каляднікі «працуюць” у любое на-двор’е — нават калі на вуліцы стаіць 28-градусны мароз і ляжаць па пояс гурбы снегу. Як правіла, вандроўныя песняры ходзяць па «правераных” хатах, аднак любяць завітваць і ў маладыя сем’і. Усё часцей іх сталі адорваць магазіннымі пачастункамі. З гэтай нагоды ў мясцовай краме штогод 13 студзеня ўсё смачнае раскупляецца яшчэ да абеду. Аднак перападае Калядзе паласавацца і дамашнімі блінамі, піражкамі, кісялём, нават куццёй. Артысты кажуць, што не ўсе вяскоўцы забыліся на старажытныя традыцыі: у хатах яшчэ спраўляюцца абрадавыя вячэры з 12 стравамі на сталах, усланых сенам і белымі абрусамі. За 3-4 гадзіны вандроўныя песняры могуць назбіраць да 8 кілаграмаў падарункаў. Усё гэта дабро потым цягнуць на сабе пастаянныя механошы — сам дырэктар СДК Людміла Трубчанін ды мастацкі кіраўнік калектываў Наталля Малая.

Карытнянскія калядоўшчыкі шчыра вераць у тое, чаго зычаць землякам. Яны адмыслова падбіраюць пажаданні для кожнай сям’і. «Пажадаеш гаспадыні багатага зяця, дык яна табе замест тысячы дзесяць вынесе, — з усмешкай расказвае Людміла Мікалаеўна. — Мы зараджаем людзей добрай энергетыкай, яны пачынаюць верыць — і ўсё спраўджваецца! Мая дачка Алена нават зарабіла ў Карытным славу празарлівай. Яна ў касцюме цыганкі неяк «варажыла” моладзі. Аднаму хлопцу прадказала паступленне ў вну, і ён стаў студэнтам Акадэміі міліцыі. Дзяўчыне сказала, што ў той год выйдзе замуж не толькі яна, але і яе равесніцы — і ў Карытным адгулялі ажно 5 вяселляў! Людзі казалі, што маёй блакітнавокай і светлавалосай Аленцы варта было нарадзіцца цыганкай”.

На Каляды ў карытнянскія хаты можа наведацца да 5-8 пераапранутых і размаляваных кампаній. Прычым, падрыхтоўка «вольных” артыстаў не саступае клубным ні ў касцюмах, ні ў сцэнарыях. Самых таленавітых з іх супрацоўнікі СДК потым «пераманьваюць” у свае гурткі. Нярэдка калядоўшчыкі-калегі сустракаюцца прама на парозе аднаго дома. Нашы продкі лічылі, што мноства такіх гасцей прынясе сям’і дабрабыт на цэлы год, таму большасць гаспадароў толькі радуецца прыходу каляднікаў у святочны вечар.

За апошняе стагоддзе «абалонка” Калядаў моцна змянілася, аднак іх сутнасць засталася ранейшай. Пры ўсёй сваёй знешняй весялосці гэты абрад мае вельмі глыбокі сэнс: ён з’ядноўвае разам родных і незнаёмых людзей, «праграміруе” на шчаслівую будучыню. Вы згодны, што такіх добрых эмоцый у наш час не хапае многім замкнёным і песімістычна настроеным?
Вольга ЖАРНАСЕК.


Последние новости

Власть

Лукашенко на встрече с премьерами СНГ и ЕАЭС сказал про передел мира и дал «ответку» Зеленскому

30 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает к 2030 году достичь товарооборота с Кыргызстаном в $500 млн

30 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь приветствует инициативу о создании формата «СНГ плюс»

30 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 22 по 28 сентября

30 сентября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Футбол. Первая лига. ФК “Осиповичи” — ФК “Гомель-2” — 1:2

30 сентября 2025
Читать новость
Общество

Бульбу вараць, бульбу жараць, з бульбы дранікі пякуць

30 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем