Некалькі месяцаў таму ў САШ № 4 адбыўся чарговы лан*-турнір паміж прыхільнікамі камп’ютарнай гульні “Dota”**. На гэты раз іх было небагата: тры каманды, і ўсе — тутэйшыя. Аднак сціплы спіс удзельнікаў кампенсавала досыць вялікая і разнастайная балельшчыцкая аўдыторыя. Незалежна ад таго, што ў Асіповічах фактычна не засталося камп’ютарных клубаў, а на вяршыні папулярнасці сёння знаходзяцца анлайн гульні, падобныя рэтра-турніры яшчэ карыстаюцца попытам. Падрабязней пра сам турнір, а таксама гісторыю кіберспорту ў нас распавядае геймер адной са старых каманд горада “Old school”*** Кірыл Сугака.
— У 2003-2004 гадах у нас з’явіліся першыя камп’-ютарныя клубы і прайшлі першыя спаборніцтвы. Тады ўсе гулялі ў “Countrer Strike”. Аднак найбольшы размах камандны кібер-спорт атрымаў з адкрыццём клуба “Virus”. Яго гаспадар заснаваў сайт “Osipovichi.com”, на якім размяшчаў разнастайную інфармацыю, у тым ліку і пра турніры. А гэта, натуральна, спрыяла папулярызацыі клубных гульняў. Яшчэ на сценах “Virus-а” вывешваліся здымкі пераможцаў, сярод якіх была і “Old school”.
— На які час прыпадае “залаты” перыяд лан-турніраў?
— Прыкладна на 2004-2005 гады. Тады ў Асіповічы прыязджала шмат геймераў з розных рэгіёнаў краіны. Арганізатарам звычайна выступала адна з мясцовых каманд. За кошт узносаў аплачвалася арэнда памяшкання і фарміраваўся прызавы фонд. У дадатак адміністрацыя магла даць пераможцам 50-працэнтную скідку на наведванне клуба і шэраг іншых бонусаў. Тады ж капітан адной з мясцовых каманд Яўген “Рыкашэт” стварыў інфармацыйны рэсур “Cyber-Osipovichi.by”. На ім працаваў форум, размя-шчаліся звесткі пра каманды, а таксама навіны з апошніх турніраў.
“Old school” некалі досыць паспяхова выступала на спаборніцтвах у Мінску і Бабруйску. Пэўны час мы нават хацелі заняцца кіберспортам прафесійна. Але для гэтага трэба было рызыкнуць усім: пастаянна выязджаць на турніры і займацца выключна гульнямі. Бо прафесіянальныя геймеры ў дзень трэніруюцца ад 5 да 9 гадзін.
— Як ставіліся да гэтага захаплення бацькі?
— На той момант на турнірах мы зараблялі неблагія грошы. З кожнай перамогі бацькі атрымоўвалі сваю “долю” і былі задаволены. Акрамя таго, яны бачылі, што дзеці не п’юць, не цягаюцца па завуголлях і маюць іншыя цікавасці, акрамя камп’ютара. Таму хвалявацца не было нагоды. Канешне, былі і застаюцца геймеры-фанатыкі, якія гатовы жыць у віртуальным свеце. Некаторыя нават не бачаць сваіх жонку з дзіцём з-за манітора. Ім, верагодна, падаецца, што гульня дае нешта такое, што ніколі не атрымаць у жыцці. І гэта, на мой погляд, і неразумна, і страшна. Гульня ёсць гульня, і не трэба блытаць яе з жыццём. Гульні ніколі не скончацца, а вось жыццё можа прайсці міма. І пра гэта трэба памятаць. Быў час, калі і сам праседжваў за камп’ютарам суткамі, але гэта прайшло, як дзіцячая хвароба. І сёння для мяне гульня — гэта першапачаткова магчымасць сустрэцца з сябрамі. Кожны з нас дзесьці працуе і мае свае захапленні, і толькі перыядычна любім разам пагля-дзець анлайн гульню і па-слухаць каментарыі. Апошнім часам стала модна каменціраваць віртуальныя баі.
— Вяртаючыся да лан-гульняў: калі і чаму яны перасталі быць папулярнымі?
— У 2007 годзе “Cyber-Osipovichi.by” спыніў сваё існаванне. Дзесьці ў гэты ж перыяд пачынаюць зачыняцца асіповіцкія камп’ютарныя клубы, тэхнічная база якіх маральна састарэла. Інтэрнэт атрымоўвае шырокае распаўсюджанне, і геймеры сыходзяць у анлайн. Сёння існуе багата віртуальных пляцовак, на якіх можна гуляць як бяс-платна, так і за грошы. Акрамя таго, многія працуюць кібербайцамі і зарабляюць на віртуальных арэнах. Напрыклад, за перамогу на міжнародным турніры каманда атрымоўвае 1-3 тысячы еўра. У месяц ладзіцца некалькі такіх спабор-ніцтваў.
— Паколькі лан-фармат на Беларусі яўна саступае анлайну, навошта тады штогод ладзіце лакальныя клубныя турніры?
— Тут стасункі, адрэналін, якога не атрымаеш, седзячы за камп’ютарам. Скайп не перадасць усю палітру эмоцый, а манітор — гэта не жывы твар. Мы выйшлі з клубаў, для нас гульня — гэта, у першую чаргу, зносіны з сябрамі і камандамі-сапернікамі. І нягледзячы на тое, што на гэты раз мы саступілі і занялі другое месца, уражанні засталіся прыемнымі. Хаця і пакрычалі адзін на аднаго…
* Лан (local area network) — з англ. лакальная сетка зачыненага тыпу. Анлайн — ад англ. “тое, што знаходзіцца ў рэжыме падключэння” альбо “тое, што існуе ў інтэрнэце”
** Dota — камандная гульня-стратэгія “5 на 5”
***Склад Old School: Кірыл “Gamlet” і Мікалай “Faust” Сугакі, Аляксандр “Vodker” Папулаў, Дзмітрый “Ter” Далгаполаў, Аляксандр “Yagoda” Ягадзін, Станіслаў “Baxik” Пацёмкін.
Осень – только на календаре. Прогноз погоды на неделю с 8 по 14 сентября
8 сентября 2025
Общество
30 сентября с 11.00 до 13.00 по адресу: г.Осиповичи, ул.Дмириева,8 состоится республиканская ярмарка вакансий для пожилых и граждан, имеющих рабочую группу инвалидности
8 сентября 2025
Власть
Общение с людьми, законопроекты, продвижение интересов страны. Лукашенко принял с докладом Сергеенко
8 сентября 2025
Общество
Гороскоп на 8 сентября для всех знаков зодиака
8 сентября 2025
Происшествия
В Осиповичском районе утонул рыбак
8 сентября 2025
Общество
Общий стаж работы семьи Тарновских-Ремень в Осиповичском районе газоснабжения филиала “Бобруйское производственное управление” РУП ”Могилёвоблгаз” — 62 года